Мінчука Вячаслава С. судзілі паводле адміністрацыйнага артыкула за «пікетаванне бел-чырвона-белымі шторамі».

Справу разглядаў суд Першамайскага раёна сталіцы 26 красавіка. У дакументах адзначаецца, што праверыць мужчыну вырашылі пасля паведамлення невядомага чалавека ў міліцыю, заўважыў канал «Вясна».

Вячаслаў атрымаў трое сутак арышту. Мінчук наважыўся абскардзіць пастанову суда. На пасяджэнні ён адзначыў, што доказы віны адсутнічаюць. Таксама выступіў сведка, які заявіў, што ў шторах не было чырвонага і белага колераў.

Аднак суд пакінуў скаргу без задавальнення, рашэнне засталося ў сіле.

Клас
3
Панылы сорам
11
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
21