Спорт44

Арына Сабаленка перастане быць другой ракеткай свету па выніках «Ралан Гарос»

На гэтай пазіцыі беларуска была з канца студзеня мінулага года, але ўсё перакрэсліла ўчорашняя параза ў чвэрцьфінале.

Арына Сабаленка. Фота: Christophe Ena / AP

Арына Сабаленка страціць другую пазіцыю ў рэйтынгу WTA (Сусветная жаночая асацыяцыя) па выніках «Ралан Гарос». Другой ракеткай свету стане амерыканка Како Гаўф.

Учора Сабаленка сенсацыйна прайграла ў чвэрцьфінале 17-гадовай расіянцы Міры Андрэевай. Сустрэча доўжылася 2 гадзіны 29 хвілін і завяршылася з лікам 6:7 (5:7), 6:4, 6:4 на карысць Андрэевай.

Такім чынам Арына не змагла абараніць 350 балаў за леташні паўфінал «Ралан Гарос» і яна іх згубіць. Гаўф дайшла мінімум да паўфіналу.

Сабаленка стала другой ракеткай свету ў канцы студзеня 2023 года пасля перамогі на Australian Open. Пасля фіналу Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе (US Open) у верасні 2023 года яна на два месяцы стала першай ракеткай свету.

Каментары4

  • Лейцар коркавы
    06.06.2024
    А чаму сенсацыйна прайграла? Арына жыве з комплексам рана памерлага таты, зараз у яе новыя адносіны з не свабодным мужчынам, а гэта вельмі выбівае з каляіны, такая ж любоў-морква ў Вікторыі Азаранкі была, успомніце яе паразы адна за адной у той перыяд. А расейская спартоўка ідзе наверх, набіраецца вопыту, цісне на старэйшых гульцоў, і ў яе гэта выдатна атрымліваецца. У тэнісе той на версе, хто з гадоў 16-18 моцна гуляе, у яе гэта атрымліваецца.
  • І што рабіць цяпер і як жыць цяпер
    06.06.2024
    Мне аднаму пофіг на ўсё гэта?))
  • Питон
    06.06.2024
    Who cares? (c)

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі з бальніцы1

«Сіл няма больш ад гэтых кадэнцый». Жонка беларускага дальнабоя пацікавілася, куды можна прыстроіць мужа, каб той быў побач6

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся6

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык10

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень1

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

Лонданскі Хітроў страціў статус самага загружанага аэрапорта Еўропы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць