Грамадства6

На рок-фестывалі ў Пружанах гурт «Кіно» ў апошні момант памянялі на двух Z-выканаўцаў

Учора ў Пружанах стартаваў рок-фестываль «Сонцастаянне». Выданне BGmedia заўважыла, што ў апошні момант у ім адбыліся змены ў праграме, якія, у прынцыпе, у цяперашніх умовах не здзіўляюць.

Рэклама фестывалю «Сонцастаянне» ў Пружанах. Фота: budni.by

Прынамсі тры раённыя выданні напісалі напярэдадні рок-фестываля, што праграма зведала змены ў плане складу артыстаў. Мясцовыя прапагандысты спаслаліся на арганізатараў, якія заявілі, што да спісу хэдлайнераў «далучыцца стваральнік групы «Кароль і Шут» Андрэй Князеў і гурт «КняZz», а таксама гурт «Кіпелаў».

«У сувязі з форс-мажорнымі абставінамі, незалежнымі ад арганізатараў, гурт «Кіно» не возьме ўдзел у рок-фестывалі. Вакантнае месца на рок-фестывалі зойме гурт, песні якога вы ведаеце на памяць!», — напісалі арганізатары фестываля ў інстаграме, маючы на ўвазе гурт «Кіпелаў».

Ніводная з раёнак у сваіх паведамленнях, дарэчы, не згадала, што з афішы фестывалю знік гурт «Кіно».

На старонцы рок-фестываля «Сонцастаянне» ў інстаграме карыстальнікі ў каментарах пісалі, што гурт «Кіно» нібыта «не захацеў прыязджаць, таму што ім забаранілі спяваць песню «Перамен», а гэта іх культавая песня».

Сучасны склад групы «Кіно». Фота: rocketsmusic.ru

Яшчэ адзін з каментатараў выказаў здагадку, што гурт «хутчэй за ўсё і не павінен быў прыехаць, гэта было хутчэй за ўсё для раскруткі». Але можна меркаваць, што гурт «Кіно» не паехаў на канцэрт у Пружаны, дзе львіная доля выступоўцаў — расійскія Z-гурты, праз грамадзянскую пазіцыю.

Так, 25 лютага 2022 года, пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, у сацсетках гурта з'явіўся чорны квадрат з подпісам: «Група «Кіно» супраць вайны. І заўсёды будзе супраць вайны». Праўда, потым пост адрэдагавалі, напісаўшы такія радкі «Сярод звязак у горле камяком цясніцца крык. Але надышла пара, і тут ужо крычы — не крычы».

А 10 сакавіка гурт апублікаваў пост пра гісторыю антываеннай песні Віктара Цоя «Бяз'ядзерная зона», напісанай у 1984 годзе. Яна дагэтуль уключаная ў канцэртную праграму гурта, піша starsaboutwar.in.ua. Візуальным фонам для гэтай песні выкарыстоўваюцца колеры нацыянальнага сцяга Украіны. Гэты відэашэраг таксама прысутнічае і ў кліпе:

Калі ж казаць пра грамадзянскую пазіцыю музыкаў гуртоў «Кіпелаў» і «КняZz», то

адзін з заснавальнікаў і першы вакаліст рок-гурта «Арыя» Валерый Кіпелаў падтрымаў анексію Крыма ў 2014 годзе і заявіў, што яму «вельмі спадабаўся выступ Пуціна, які сказаў, што Крым для ўсіх, і адзінае, што ён ніколі не будзе бандэраўскім».

Таксама Кіпелаў адкрыта падтрымлівае поўнамаштабную вайну Расіі супраць Украіны. Так, яго абурыў выступ саліста гурта «ДДТ» Юрыя Шаўчука, у якім ён няўхвальна адгукнўся пра Пуціна і расказаў, што такое Радзіма ў ягоным уяўленні.

У піку яму Кіпелаў скончыў адзін са сваіх канцэртаў прамовай, шчодра запраўленай прапагандысцкімі лозунгамі і фразай «Перамога будзе за намі!»

У ліпені 2022-га Кіпелаў даў канцэрт у вайсковым шпіталі перад расгвардзейцамі, параненымі падчас вайны ва Украіне. У маі 2023 года выступіў на вайсковай базе ў Сірыі.

Што тычыцца гурта «КняZz», то ягоны лідар Андрэй Князеў летам 2022 года ўзяў удзел у запісе патрыятычнай праўладнай песні «Я застаюся» як адказ усім тым, хто пакінуў Расію. 22 жніўня 2023 года музыкі гурта ўдзельнічалі ў канцэрце, прысвечаным Дню расійскага сцяга ў Лужніках разам з іншымі фанатамі пуцінскага рэжыму.

Рок-фестываль «Сонцастаянне» праходзіць у Пружанах з 28 па 30 чэрвеня. На рок-фестывалі выступяць 16 рок-выканаўцаў і калектываў. Большасць з іх — расійскія, за якімі замацавалася рэпутацыя Z-рокераў. Гаворка пра гурты «Черный кофе», «Чиж и Ко», «Братья Грим», «СерьГа» і «Моральный Кодекс», залаты склад гурта «Парк Горького» (Аляксандр Маршал, Аляксей Бялоў, Аляксандр Яненкаў) і лідара калектыва «Смысловые Галлюцинации» Сяргея Бабунца.

Усе гэтыя выканаўцы падтрымліваюць агрэсію Расіі ў дачыненні да Украіны і актыўна спяваюць на Z-канцэртах як у Расіі, так і на акупаваных тэрыторыях Украіны.

Каментары6

  • ЯНКА
    30.06.2024
    🏴 Чаму пэўныя зь іх рашуча ўстаюць пад сьцяг тае Zаганы? Песьня была створаная яшчэ да акупацыі Крыму, а падаецца, што зусім нядаўна: https://youtu.be/8qXa7y84sF0?si=E5Zq0kDDQowwlwug
  • Тау
    30.06.2024
    Гэтыя чZ значыць расейскія? Чаму не пісаць адкрыта?
  • бабруйчанін
    30.06.2024
    Фэстываль квір выканаўцаў ад саўдэп віа рок ансамбляў ?? І 35 год таму ўся гэта самадзейнасць выклікала смех сваей хуууу творчасцю .. І " кіно" таксама падлеткавы сіротскі тыпа рок як " ласкавы травень"))

Памятаеце «паспяховую мільянерку» Зарэцкую? Выглядае, што яе кампанія — усё26

Памятаеце «паспяховую мільянерку» Зарэцкую? Выглядае, што яе кампанія — усё

Усе навіны →
Усе навіны

20-гадовага палітвязня Мікіту Залатарова зноў будуць судзіць1

З 1 ліпеня бальнічныя будуць афармляць па-новаму

Пасля трох гадоў зняволення выйшаў на свабоду гродзенскі блогер Вадзім Vadimati Ермашук

Пад Слуцкам учора ў адным вадаёме патанулі два браты

У сувязі з пагрозамі беларускага генерала ўжыць ядзерную зброю Навумчык даў практычныя парады мінчукам3

Апакаліпсіс у панядзелак. Сёння ў Беларусі навальніцы, моцныя залевы і град

У Мінску ноччу спынялі метро з-за інцыдэнту з пасажырам1

Як выглядала і хто стварыў надмагілле для дачкі Вайніловіча5

Апублікаваныя афіцыйныя вынікі выбараў у Францыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце «паспяховую мільянерку» Зарэцкую? Выглядае, што яе кампанія — усё26

Памятаеце «паспяховую мільянерку» Зарэцкую? Выглядае, што яе кампанія — усё

Галоўнае
Усе навіны →