Грамадства44

Замежныя студэнты прыязджаюць у Гродзенскі дзяржуніверсітэт, каб нелегальна перайсці мяжу

За шэсць месяцаў 2024 года ў Ленінскім раёне Гродна завялі пяць крымінальных спраў супраць замежных студэнтаў Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы. 

Некаторыя з іх удзельнічалі ў арганізацыі незаконнай міграцыі. Пра гэта стала вядома падчас сустрэчы супрацоўнікаў аддзялення па грамадзянстве і міграцыі з замежнымі студэнтамі, піша hrodna.life.

Таксама 133 замежныя студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Агулам яны здзейснілі 220 правапарушэнняў. У іншых гродзенскіх ВНУ колькасць парушэнняў меншая: у Гродзенскім дзяржаўным медычным універсітэце — 83, а ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце — восем.

Прыязджаюць, каб незаконна перасякаць мяжу

Супрацоўнік міграцыйнай службы сказаў, што іх хвалюе значны працэнт студэнтаў ГрДУ, якія прыехалі ў Беларусь, каб здзейсніць спробу незаконнага перасячэння мяжы ў краіны Еўрасаюза.

У чэрвені 2024 года затрымалі двух грамадзян — выхадцаў з Чада і Каморскіх выспаў. Яны ў складзе групы ўдзельнічалі ў арганізацыі незаконнай міграцыі. Супраць іх завялі крымінальную справу па арт. 371−1 КК (арганізацыя незаконнай міграцыі). Зараз яны знаходзяцца ў СІЗА. Ім пагражае тэрмін ад трох да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Каментары4

  • Человек
    15.07.2024
    Пусть в Африке сидят и учатся
  • О страна ...
    15.07.2024
    Как то страна, как то президент, как то студенты ...
  • Калгасны цырк
    15.07.2024
    Ух ты! Дык гэта замежныя студэнты пераапраналіся ў балаклавы і форму сялавікоў і бегалі там? Можа гэтыя чорныя рабяты і беларусаў катуюць апошнія колькі гадоў, а зусім не лукашысцкія бандыты?

«Заблакавана больш за 4000 аўтамабіляў». Што беларусы робяць з машынамі, якія захраслі ў Клайпедзе

«Заблакавана больш за 4000 аўтамабіляў». Што беларусы робяць з машынамі, якія захраслі ў Клайпедзе

Усе навіны →
Усе навіны

Германія перакідвае да граніцы з Беларуссю больш за 650 адзінак вайсковай тэхнікі7

«Ён быў як прывід». Як Ізраіль змог забіць аднаго з камандзіраў «Хезбалы»3

У Чыкага адкрываецца перадвыбарчы з'езд Дэмакратычнай партыі3

Стала вядома, колькі еўрапейцаў наведала Беларусь па пашыраным бязвізе3

Беларуску ў Польшчы не пусцілі на борт Ryanair з праязным дакументам. Але яна змагла дамагчыся кампенсацыі4

Лаўроў: Германія павінна адказаць на пытанні па «Паўночных патоках»5

Без чэргаў і абмежаванняў. Хто можа ехаць на матацыкле ў Літву6

Чэргі з легкавых аўтамабіляў на мяжы з Літвой усё ж такі захоўваюцца 

Тэмпературныя кантрасты паміж поўначчу і поўднем у Беларусі ўражваюць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Заблакавана больш за 4000 аўтамабіляў». Што беларусы робяць з машынамі, якія захраслі ў Клайпедзе

«Заблакавана больш за 4000 аўтамабіляў». Што беларусы робяць з машынамі, якія захраслі ў Клайпедзе

Галоўнае
Усе навіны →