Грамадства1717

Былая палітзняволеная расказала, як сілавікі шукаюць пратэстоўцаў

У першай палове 2024 года Кацярына (імя змененае) трапіла на Акрэсціна, прайшла праз жодзінскую турму і Валадарку. Дзяўчына распавяла «Нашай Ніве», як цяпер сілавікі шукаюць, каго затрымаць па палітыцы, і што можна зрабіць, каб засцерагчыся.

Кацярына спасылаецца на словы сваёй следчай. Тая тлумачыла: у сілавікоў існуе база з данымі пратэстоўцаў, і калі яны заканчваюць адну справу, адкрываюць базу і бяруць з яе інфармацыю пра кагосьці іншага.

За кратамі дзяўчына чула гісторыі, як людзей забіралі пад’ездамі:

«Напрыклад, у лютым 2024 года губазікаўцы ўзяліся за Бараўляны — як мне расказвалі жыхары таго раёна, лічыцца, што Бараўляны былі актыўныя ў 2020-м. У Фаніпалі таксама зачышчалі цэлыя дамы.

Сядзела з дзяўчынай, якая жыла на шостым паверсе. Забралі першы паверх, другі, трэці, чацвёрты, пяты, а потым адразу сёмы. Тая дзяўчына яшчэ падумала — можа, на яе і мужа нічога не знайшлі? А на наступны дзень прыйшлі па іх». 

Дзяўчыне расказала следчая, што ў 2020-м, калі беларусы спакойна публікавалі на сваіх старонках фота і відэа з пратэстаў, сілавікі ўсё гэта захоўвалі. У іх цяпер вельмі шмат інфармацыі, і Кацярына ўпэўненая, што яны не паспеюць яе апрацаваць да 2025 года і могуць нават падоўжыць тэрмін даўніны па пратэсных артыкулах.

Кацярына тлумачыць, што, калі сілавікі прыходзяць па чалавека, звычайна на яго ўжо ёсць наводка — да прыкладу, фота ці відэа з пратэстаў. Але ўсё роўна ёсць сэнс чысціць дэвайсы. Калі прыходзяць, да прыкладу, па жонку, матэрыялы на мужа шукаюць ужо ў кватэры. Знаходзяць хаця б адзін рэпост — забіраюць яго, як і жонку, на Акрэсціна: яго па адміністрацыйнай справе, яе — па крыміналцы. І далей шукаюць на яго матэрыялы, каб распачаць крымінальную справу.

Суразмоўца адзначае:

«Мяне шакавала, што людзі дагэтуль захоўваюць на тэлефонах і камп’ютарах фота і відэа з 2020-га.

Адна такая дзяўчына, у якой гэта знайшлі, казала мне: маўляў, гэта гісторыя, гэта памяць. А калі яе закінулі на Акрэсціна, сказалі, каб успамінала імёны ўсіх людзей, якія там з ёй на фота. Дзяўчына плакала, пыталася, што ёй рабіць — не магла хлусіць, што не ведае тых людзей, бо на фота яна іх абдымае.

Сустракала за кратамі людзей, якія не зрабілі на пратэстах ні аднаго фота. Іх асудзілі, бо хлопец, які быў наперадзе іх, здымаў відэа ў інстаграм, як ён ідзе на марш, і тыя людзі трапілі ў кадр. Так што захоўваць такое небяспечна і для людзей, якія могуць быць на фота разам з вамі».

Кацярына лічыць, што калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, такія матэрыялы трэба выдаляць. У крайнім выпадку можна захаваць гэта на фізічным носьбіце (да прыкладу, на флэшцы) і закапаць яго. Або, калі ў вас за мяжой сябры і яны не ездзяць у Беларусь, перадаць гэтыя фоты ім і выдаліць у сябе.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары17

  • Маўчы, будзь хітрым
    18.08.2024
    Дзяўчына плакала, пыталася, што ёй рабіць — не магла хлусіць, што не ведае тых людзей, бо на фота яна іх абдымае.///
    Што значыць "не магла"?
    Дзевачкі, запомніце, міліцыя, губопік, следователь - гэта ваш вораг.
    Ён хоча пазбавіць свабоды, здароўя, жыцця вас і вашых знаёмых. Ні за што! Вы абсалютна ні ў чым не вінаватыя!
    Яны вядуць вайну супраць народа.
    Запомніце: на вайне хлусіць ворагу, каб выжыць самой і не падставіць сяброў, блізкіх, знаёмых - гэта АБАВЯЗКОВА.
    Хлусіць лукашыстам у вочы і маўчаць.
    Не ўмееш - вучыся на хаду.
    Запомніце гэта.
    Вашы галоўныя словы павінны быць: "Не ведаю. Не помню".

    Здаваць іншых, агаворваць, выдаваць чужыя звесткі ворагу - вось гэта зло.
    А хлусіць ворагу - гэта ваенная тактыка.

    Калі ў вайну нашы жанчыны неслі паесці партызанам у лес і іх спыняла гестапа і пыталася: "Куды ідзеш?", яны ж не казалі: "Іду ў лес да партызанаў, нясу ім ежу".
    Гэта ж адразу смерць усяму атраду партызан і самой жанчыне.

    Канешне, жанчыны хлусілі ў вочы ворагу. І не казалі праўду. І так выратоўвалі і сябе, і іншых.
  • Рэферальная праграма...
    18.08.2024
    Прыцягні сябра ў пастарунак і атрымай халяўныя метры з поўным соцпакетам. Ішчо нікахда ні было так проста атрымаць кватэру на Нямізе. Хочаш заданаціць першы ўзнос на зачотныя квадракоптарныя метры ў новым элітным мікрарайоне? Ні нада крэдыты, іпатэкі, хадзіць на працу ў каторы Громсяльмаш, прыцягні свайго лучшага аднакласніка і стань хяроям целямарахвона "Клюшка лучшэ Азвяронка". У праграме прымаюць удзел усе ахвочыя са знакам какчэства на дупі. Касцінгавы атбор жадаючых пачынаецца і не заканчваецца на Макаёнка... Бонусам будзіт канфіскат маёмасьці "неверагодных" і парачку чаркашвкварачнікаў каторыя за спасіба акажут вам клінінгавыя паслугі і ня токі... Калічаства мест агранічана палаткай.
  • так и заканчивается
    18.08.2024
    революция цветочков под руководством розовых пони и агентов газпрома

Трагедыя ў Докшыцах: скончыла жыццё самагубствам 15-гадовая вясковая выдатніца2

Трагедыя ў Докшыцах: скончыла жыццё самагубствам 15-гадовая вясковая выдатніца

Усе навіны →
Усе навіны

Як «Інтэграл» абыходзіць санкцыі і дапамагае Расіі ў вайне4

Мінімальную пенсію беларускага іпэшніка назвалі ў Мінпрацы. Гэта маленькія грошы6

Дзяўчына арандавала на дзень народзінаў замак пад Мінскам — і ўзарвала тыкток10

У Харкаве пасля маштабнага прылёту адбыўся моцны пажар2

У некаторых краінах ЕС у напоях Coca-Cola знойдзена рэчыва хларат2

Замест «карнавальнага шэсця» Ціханоўскай Пазняк і Усаў правялі ў цэнтры Варшавы сваю масавую акцыю ФОТАФАКТ65

А1 збіраецца падарваць манаполію «Яндэкса» на рынку беларускага таксі4

Старшыня «Грамады» Вільскі знайшоў вінаватых у публікацыі фэйкавай заявы пра Ціханоўскую. І падумвае звяртацца ў паліцыю12

Новы прэпарат можа вярнуць зрок і спыніць наступствы старэння мозгу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя ў Докшыцах: скончыла жыццё самагубствам 15-гадовая вясковая выдатніца2

Трагедыя ў Докшыцах: скончыла жыццё самагубствам 15-гадовая вясковая выдатніца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць