Усяго патроху1313

Мадэль з Беларусі расказала пра «яхту кахання» з шэйхамі і здымкі ў кіно

«Калі я працавала ў Дубаі, некаторыя дзяўчаты, якія мелі кантракты з агенцтвамі, павінны былі ўдзельнічаць у «love boats». Як мне расказвалі, калі гэта тычыцца шэйха, то, калі ты яму спадабалася, сказаць «не» ты не можаш».

Элі Нова Эли Нова Eli Nova
Элі Нова. Скрын відэа: freekuhar / YouTube

Госцем новага выпуску ютуб-шоу «Ператрэм з Халезіным» стала беларуская мадэль і актрыса Элі Нова.

У мадэльны бізнэс яна трапіла, калі ёй было 12 гадоў. У той час яна жыла ў Мінску.

«Я пасля школы вырашыла пачытаць газету і знайшла там абвестку аб наборы ў школу мадэляў аднаго беларускага мадэльнага агенцтва. Я падумала, што гэта хіба што тое, чаго я б хацела ў жыцці».

Грошы на навучанне (200 даляраў) ёй дала бабуля. Пра само навучанне Элі згадвае:

«Я была дзіцем, дылдай, якая нічога не разумее. Самая высокая ў класе. У [мадэльнай] школе я нешта рыпалася, не разумела кастынгі, што адбываюцца. Мяне запрашалі на іх, калі прыязджалі еўрапейскія агенцтвы. Мяне пыталіся, ці гавару я па-англійску, а я вывучыла толькі адно слова — so-so. Зразумела, што такое дзіця ніхто нікуды не адабраў».

Аднак пазней дзяўчына падпісала першы кантракт з агенцтвам «Тамара». Але праз некаторы час з'ехала — хацелася большага, чым можа даць індустрыя ў Беларусі.

Пра працу ў Дубаі

Як мадэль Элі працавала для некалькіх вялікіх французскіх дамоў моды ў Дубаі. Адным з іх быў Louis Vuitton.

«Калі кампаніі выпускаюць калекцыі, вельмі часта да таго, як яны даходзяць нават да самых крутых спажыўцоў у Еўропе, гэтыя калекцыі ляцяць у Арабскія Эміраты, каб жонкі шэйхаў маглі купіць эксклюзіўныя калекцыі. Наймаюцца мадэлі і арганізоўваецца шоу для трох, пяці, дзесяці чалавек», — расказвае жанчына.

Элі заўважае, што сама яна як мадэль ніколі не сутыкалася з нейкімі непрыемнымі прапановамі, але ўпэўнена, што яны ёсць.

«Калі я працавала ў Дубаі, некаторыя дзяўчаты, якія мелі кантракты з агенцтвамі, павінны былі ўдзельнічаць у «love boats». Гэта калі шэйхі ці іншыя багацеі запрашаюць да сябе на лодку ў антураж мадэляў. Як мне расказвалі, калі гэта тычыцца шэйха, то, калі ты яму спадабалася, сказаць «не» ты не можаш.

Былі сумныя гісторыі ў Дубаі, калі з дзяўчатамі адбываліся непрыемныя сітуацыі проста з-за таго, што гэта заставалася зусім беспакарана», — расказвае жанчына.

Пра здымкі ў кіно

Элі прызнаецца, што, працуючы мадэллю, яна марыла пра кар'еру актрысы. Але ў Дубаі для рэалізацыі мары не было магчымасці. Свой выбар яна спыніла на Лондане.

«Лос-Анджалес для мяне далёка, бо я хацела быць побач з Беларуссю. Масква — зусім не мая тэма. Вось я і прыдумала, што Лондан гэта вельмі крута. У той момант хіба што Сусвет мяне пачуў і падарыў чалавека, у якога я вельмі моцна закахалася. Аказалася, што ён жыве ў Лондане».

Адпрацаваўшы дзевяць гадоў у Дубаі, Элі перабралася ў Лондан і заключыла там кантракт з мадэльным агенцтвам. Пазней яна скончыла акцёрскую школу, дзе навучалася тры гады. Агенцтва, якое існавала пры школе, прапанавала ёй падпісаць кантракт.

Як згадвае Элі, першая яе роля была ў серыяле пра дзяўчыну, у якой ёсць сэксуальны разлад. Яна грала барменшу ў гей-бары.

Сярод апошніх яе работ — здымкі ў амерыканскім спартыўным камедыйна-драматычным серыяле «Тэд Ласа» (Ted Lasso).

«У «Тэд Ласа» гісторыя была цікавая тым, што я зусім не ведала, што гэта за праект. Нешта пра футбол. Я і футбол… Я атрымала гэту работу. Сама для сябе прыдумала, што не буду глядзець серыял да здымак, каб ён на мяне ніяк не паўплываў, каб пакінуць сваё ўнутранае адчуванне ад таго, як я хачу, каб было, а не ад таго, як гэта магло быць чаканым. Пасля здымак я вырашыла паглядзець і была вельмі здзіўлена, наколькі гэта вялікі сусветны серыял».

Нядаўна Элі знялася ў серыяле «Undeclared war» («Неабвешчаная вайна») рэжысёра Пітэра Касмінскі. Па словах жанчыны, серыял аб тым, як расійскія інтэрнэт-боты і тролі штурмуюць інтэрнэт-прастору іншых краін. Там яна іграла супрацоўніцу ФСБ.

У час размовы Элі адзначыла, што яна ганарыцца тым, што беларуска. Па яе словах, пачуццё ўласнай годнасці ў яе вельмі вырасла пасля 2020 года. Жанчына спадзяецца, што ў новай Беларусі будзе магчымасць змяніць сітуацыю ў беларускім кінематографе, каб ён перастаў быць «абслугоўваючым апаратам» для расійскай кінаіндустрыі.

Каментары13

  • Васіль
    18.08.2024
    Чакаем хвалю салідарнасьці? Мітынгі, шматтысячныя мітынгі у падтрымку жанчын. Дэманстрацыі супраць шэйхаў. Хэштэг #nomoreloveboats і якія-небудзь яшчэ.
  • #moreloveboats
    18.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Шуба качанавай
    18.08.2024
    Ну вядома ж, пра яхты з шэйхамі падругі рассказвалі))

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?5

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?

Усе навіны →
Усе навіны

АРІП мяняе правілы доступу ў асабісты кабінет

У Расіі двое дзяцей спалілі верталёт3

З 10 лістапада беларусы будуць заязджаць у Еўрасаюз па новых правілах. Што зменіцца?2

Тэйлар Свіфт абвясціла, каго падтрымае на амерыканскіх прэзідэнцкіх выбарах5

Харыс: Пуцін з'еў бы Трампа на абед6

Пажарныя патушылі пажар на балоце Ельня

Дэбаты Трампа і Харыс. Галоўнае11

180 рублёў за кілаграм, а смак як у елкі: здаецца, знайшліся самыя дарагія цукеркі ў Мінску3

Украінскі футбаліст так хацеў гуляць у Беларусі, што нелегальна пераплыў памежную раку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?5

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?

Галоўнае
Усе навіны →