Грамадства99

Беларуская актрыса Кацярына Васільева трагічна загінула ў 37 гадоў

15 жніўня ў выніку няшчаснага выпадку загінула актрыса Малога тэатра Кацярына Васільева, паведаміла прэс-служба тэатра.

Кацярына Васільева нарадзілася 28 красавіка 1987 года ў Гомелі. У 2011 годзе з адзнакай скончыла Вышэйшае тэатральнае вучылішча імя Шчэпкіна. Па заканчэнні была прынята ў трупу Малога тэатра. На рахунку актрысы 15 роляў, сярод якіх Соф'я ў «Гора ад розуму», Марына ва «Улады цемры», Міроніха ў «Апошнім тэрміне» і іншыя.

@nashanivanews Не стала актрысы Кацярыны Васільевай #актриса #беларусь #чпбеларусь #новостибеларуси #умершиезнаменитости #метро #кино ♬ Adagio in C Minor - Nicholas Britell

Прычыну смерці актрысы не называюць. У сеціве з'явілася версія, што няшчасны выпадак здарыўся ў маскоўскім метро. 15 жніўня там маладая жанчына трапіла пад цягнік. Яна ўпала з платформы на станцыі «Першамайская» Арбацка-Пакроўскай лініі, піша «Камсамолка».

Пацярпелая атрымала цяжкія траўмы, хуткая дапамога даставіла яе ў шпіталь, дзе яна памерла. Вядома, што загінулая — ураджэнка Беларусі, у яе нядаўна нарадзілася дзіця.

Імаверна, гэта і была Васільева. Яна таксама прыехала ў Маскву з Беларусі і пяць месяцаў таму ў яе нарадзілася дачка Васіліса.

Муж акторкі не захацеў гаварыць, пры якіх трагічных абставінах загінула ягоная жонка: «Усё, што пішуць пра нібыта няшчасны выпадак — не буду каментаваць. Каця была поўная жыцця! — сказаў ён.

Паводле яго слоў, іх дачка — доўгачаканае дзіця, яны былі ў шлюбе 9 гадоў.

Кацярыну Васільеву ўспамінаюць як таленавітую акторку. Яна была адной з любімых вучаніц Юрыя Саломіна.

Развітанне з Кацярынай Васільевай пройдзе 20 жніўня ў 12:00 у фае Гістарычнай сцэны тэатра.

Каментары9

  • Завидуйте! Купил квартиру на Большой Ордынке
    19.08.2024
    Масква забівала, забівае й будзе забіваць тых, хто здрадзіў Радзіме.
  • #
    19.08.2024
    У беларускамоуных и тут виновата россия. Ни ума ни сердца
  • Ресторан Адэса
    19.08.2024
    Завидуйте! Купил квартиру на Большой Ордынке , Она нашла себя там, там реализовала себя как личность. А вам никто не запрещает плясать на Брайтон бич.

Цяпер чытаюць

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя12

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Усе навіны →
Усе навіны

У Швецыі левыя партыі атрымалі большасць на выбарах, прэм’ер пайшоў у адстаўку5

Прэм'ер Канады прывітаў збліжэнне з Еўрасаюзам, але акрэсліў межы членства4

На тэрыторыі Беларусі выявілі чатыры рэтранслятары для расійскіх дронаў24

Кітай папрасіў Іран стрымаць еменскіх хусітаў1

Пасля Літвы Джон Коўл наведаў і Латвію5

Мемны Андрэй Крываносаў больш не ваенкам Гомельскай вобласці4

Гомельскаму пенсіянеру прадалі няспраўны трымер і заплацілі за гэта ў шэсць разоў больш1

У Мінску з'явіцца школа з элементамі Хогвартса і космасу4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя12

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць