Нерухомасць44

Якія кватэры і па якіх цэнах цяпер прадаюць у Новай Баравой?

Паглядзелі, што з нерухомасцю ў гэтым модным раёне каля сталіцы.

Фота тут і далей: realt.by

Будаўніцтва жылога комплексу, які атрымаў назву Новая Баравая, пачалося ў 2014 годзе. Яркія панэлькі, прасторныя дзіцячыя пляцоўкі і сучасныя двары ўпадабала моладзь з добрымі даходамі. І хоць гэта прыгарад Мінска (вёска Копішча), цэны былі вышэйшыя за сярэднія па сталіцы. Але кватэры ў модным раёне размяталіся хутка.

Што тут прадаюць цяпер?

Самая танная кватэра з выстаўленых на продаж у Новай Баравой ацэнена ў 59 500 даляраў. Столькі просяць за кватэру-студыю агульнай плошчай 25,3 м².

Знаходзіцца яна на 5 паверсе васьміпавярховага дома 2022 года пабудовы. У памяшканні зроблены свежы рамонт, кватэра гатовая для пражывання. 

Год таму аналагічную кватэру плошчай 25,3 м² прадавалі за 54 тысячы.

За студыю плошчай 32,5 м² просяць ужо $69 900. Знаходзіцца яна ў нізкапавярховым доме павышанай камфортнасці. Зроблены сучасны рамонт, кватэра цалкам мэбляваная і з тэхнікай.

Іншыя студыі ў Новай Баравой каштуюць даражэй за $70 тысяч. 

Цэны на еўрадвушкі пачынаюцца з $78 тысяч, але гэта будзе кватэра з голымі сценамі. Цэны на двухпакаёўкі, гатовыя да пражывання, пачынаюцца з $95 тысяч.

У такую суму ацэнена, напрыклад, двухпакаёвая кватэра ў Новай Баравой плошчай 41 м².

Кватэра таксама прадаецца цалкам гатовая для засялення. Год пабудовы дома — 2021. У аб'яве пазначана, што прапанова аб продажы актуальна толькі цягам месяца. 

У цэнавым дыяпазоне да $100 тысяч у Новай Баравой прадаецца ўсяго 5 еўрадвушак.

За стандартную двухпакаёўку агульнай плошчай 63,3 м² з двума асобнымі пакоямі просяць $104 900. Месціцца яна на першым паверсе 11-павярховага дома 2017 года пабудовы.

Самая танная трохпакаёўка ў Копішчы прадаецца за $114 900. Але гэта не зусім тое жытло, якое ўяўляеш сабе, калі гаворка ідзе пра Новую Баравую. Кватэра знаходзіцца ў шараговай 9-павярховай панэльцы 2010 года пабудовы.

Тым не менш, плошча не малая — 86 м².

Гатовыя да пражывання еўратрошкі ў самой Новай Баравой прадаюцца па цэнах ад $124 900. Столькі просяць за трохпакаёвую кватэру агульнай плошчай 57,3 м².

Два жылыя пакоі маюць плошчу ад 12,6 да 13,2 квадратаў. Кухня-гасцёўня — 16 метраў.

Месціцца гэтая кватэра на 4 паверсе 6-павярховага дома 2020 года пабудовы. Як пазначана ў апісанні, жытло прадаецца часткова абсталяванае мэбляй і тэхнікай.

Цэны на паўнавартасныя трохпакаёвыя кватэры ў Новай Баравой стартуюць са $137-138 тысяч.

Столькі просяць за трохпакаёўкі агульнай плошчай пад 75 квадратаў. Гады пабудовы дамоў, у якіх яны знаходзяцца, — 2017-2018. 

За двухузроўневы трохпакаёвы пентхаўз агульнай плошчай 90,7 м² просяць $145 тысяч. Але гэта памяшканне з голымі сценамі.

Цэны на чатырохпакаёвыя кватэры з рамонтам у Новай Баравой пачынаюцца са $185 тысяч. Столькі просяць за кватэру агульнай плошчай 83 м². Месціцца яна на 14 паверсе 20-павярховага дома 2021 года пабудовы.

Нягледзячы на немалы кошт, памер жылых пакояў у гэтай кватэры вельмі сціплы — ад 10 да 12 квадратаў. Кухня-гасцёўня куды больш прасторная — 20 м². Затое ёсць адразу два санвузлы.

На гэты момант у Новай Баравой прадаецца ўсяго тры чатырохпакаёўкі коштам да $200 тысяч. 

Самая дарагая кватэра з выстаўленых на продаж у гэтым раёне — двухузроўневая чатырохпакаёўка агульнай плошчай 102,2 м².

Просяць за яе $299 900. «Кватэра ў малапавярховым доме з сучасным дызайнерскім рамонтам, цалкам мэбляваная і абсталяваная тэхнікай, вам застанецца толькі завезці асабістыя рэчы», — гаворыцца ў апісанні.

А што ў новабудоўлях?

Цэны на новыя кватэры ад забудоўшчыка пачынаюцца з $55 340 даляраў за кватэру-студыю плошчай 35 м². 

Еўрадвушкі з агульнай плошчай 39 м² каштуюць ад $58 260.

Трохпакаёвыя кватэры ў новабудоўлях прадаюць па цэнах ад $75 250 за 50 «квадратаў». А чатырохпакаёвыя — ад $103 тысяч за 76 м².

Сярэдні кошт квадрата ў Мінску па выніках другога квартала 2024 года такі:

  • 1-пакаёвыя кватэры — 1600 даляраў за квадрат; 
  • 2-пакаёвыя — 1440 даляраў;
  • 3-пакаёвыя — 1340 даляраў.

Каментары4

  • Усатый боров
    29.07.2024
    Походу, начатые дома достроят и все. Выгодно строить когда недвига набирает ценник день ото дня, а при стагнации белорусской экономики под управлением Шкловского борова такое невозможно. В подтверждение этому - схлопывание стройрынков. От Уручского осталось одно название, но есть он потому, что на этой площади домов не построишь. Замкнутый круг. Пришли туда откуда все началось ((
  • калхозны рай ці вырай
    29.07.2024
    Гэта даволи нязручны район як быў так і застаўся. А калі на амерыканскі лад павінна быць ўласнае аўто так тады і жытло мае быць аднапавярховым а не размаляваныя МАПІДаўскія панэлькі.
  • Налятай - падзішавела...
    29.07.2024
    Ну в опшчэм, кажнаму студэнту Акадземій абкраданьня пры Хітразачосаным Перыседзенце паложана аднапад'езная кватэра, а аснавапаложнікам Кухталя і Арала пры МУС Квітнеючай - ільготная скамузжаная бібліятэка пад 3% адката калійных угнаеньняў. Астатачным прыкарытнікам - за кошт прыгонных Беларусьнафты (хай там пабольш нафты дабуваюць па Сібірах, мы іё ішчо ў Квітнеючую перапрададзім, ну для вока са скідкай у 0,07% ад кошту бульбы з Ізраілю, мы ж ня дзябілы халопаў адпускаць за картафанам у Грэцыю, ішчо абажруцца на нач). Ну і глаўнае - кажнаму оперкамандуючаму "усенароднаізбранай" Палаты, разам з прадстаўнікамі - забясьпечым пры ДАІ вашэбнаю палачкай, палучаць надбаўку і прыбаўку з кажнае фуры, што ездзіць і на Захад, і на Ўсход. Сепаратарам Сходкі Безнацыянальнага Сабіранія - тое самае токі з Поўначы на Поўдзень, так скажэма з Вар'ятаў ў Хрякі. Ну кеды Украіна іх ня ўпусціць - мы запусцім Колю іспекціраваць каторыя таблеткі ваны прымаюць. Вярнем усё взад!!!

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?9

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Усе навіны →
Усе навіны

«Грабуць вазкамі». У Віцебску прадпрымальнікі са згарэлага гандлёвага цэнтра прадаюць выратаваны тавар на вуліцы19

У Пружанскім раёне выпадкова застрэлілі паляўнічага4

У аграгарадку пад Маладзечнам з-за перабояў з электрычнасцю загараюцца ацяпляльныя катлы?6

Вялікабрытанія ўпершыню пратэсціравала радыёхвалевую сістэму супрацьпаветранай абароны. Што гэта такое?3

У якія еўрапейскія краіны ездзілі беларусы ў 2024 годзе?3

Азербайджанскі дэпутат: Расія павінна выбачыцца за атаку на самалёт Баку — Грозны10

Халезін: «Бяляцкі — добры кандыдат у прэзідэнты. Ён такі чалавек, які хацеў бы сузіраць Беларусь»9

Разведка Паўднёвай Карэі: УСУ ўзялі ў палон паўночнакарэйскага салдата2

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?9

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Галоўнае
Усе навіны →