Японская карпарацыя Panasonic з 23 красавіка першай у свеце пачынае продаж плоскаэкранных тэлевізараў з трохмернай выявай (3D). Ужо ў гэтым годзе кампанія мае намер рэалізаваць 1 млн. такіх тэлевізараў.

У цэлым жа кампанія Panasonic плануе ў бліжэйшыя 2‑3 гады кантраляваць дзве трэці сусветнага рынку тэлевізараў з трохмернай выявай, які ацэньваецца экспертамі ў 15 млн. адзінак. Галоўнымі яе канкурэнтамі лічацца японскія Sony і Toshiba, а таксама паўднёвакарэйскі Samsung.

На пачатковым этапе Panasonic разлічвае прадаваць толькі дзве мадэлі 3D‑тэлевізараў з памерам экрана 50 і 54 цалі па дыяганалі. Іх цана складзе 430 тыс. іен і 530 тыс. іен ($4,8 тыс. і $5,9 тыс. адпаведна).

Адначасова кампанія пачынае рэалізацыю Blu‑ray відэаплеераў, якія падтрымліваюць запіс трохмернай выявы. Відэаматэрыялы ў 3D‑фармаце да канца красавіка ў продаж яшчэ не паступяць, аднак кампанія Panasonic імкнецца заваяваць права першай выйсці на новы рынак. Sony плануе гэта зрабіць летам 2010 года, а Toshiba — толькі восенню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?