Грамадства33

Дзясяткі навуковых супрацоўнікаў шукаюць у музеях Гродна. Вінаватыя заробкі і ідэалагічнае «сіта»

У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі адкрыты 15 вакансій, у Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі — 17.

 У асноўным шукаюць малодшых і старшых навуковых супрацоўнікаў. Hrodna.life спытала эксперта, з чым гэта можа быць звязана. Адказ не здзівіў.

Hrodna.life

У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі шукаюць 15 супрацоўнікаў. З іх шэсць — тэхнічныя, а астатнія — профільныя. Шукаюць і кіраўнікоў — намесніка дырэктара па навуковай дзейнасці і загадчыкаў аддзелаў. Для гэтага патрэбны стаж працы на кіруючай пасадзе, профільная адукацыя, досвед працы ў музеі.

Таксама шукаюць мастака-рэстаўратара, музейнага наглядчыка, малодшага навуковага супрацоўніка.

У Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі адкрыты 17 вакансій. Шукаюць чатырох музейных наглядчыкаў. Не хапае таксама трох старшых навуковых супрацоўнікаў, аднаго навуковага супрацоўніка і сем — малодшых. Заробак залежыць ад стажу. Максімальная стаўка — 1100 рублёў. Мінімальны заробак — 300 рублёў на 0,25 стаўкі.

Таксама навуковых супрацоўнікаў, экскурсаводаў шукаюць у музеі Гродзенскай вобласці.

Навуковы супрацоўнік займаецца зборам і даследаваннем прадметаў у музеі. Тое ж самае робіць на выставах, а таксама кансультуе наведвальнікаў і вядзе дакументацыю.

Сыходзяць вузкія спецыялісты

Некаторыя супрацоўнікі самі звальняюцца з музеяў проста таму, што там мала плацяць. А некаторыя не могуць прайсці праз ідэалагічнае «сіта» пры спробе павышэння. Пра гэта Hrodna.life расказала крыніца, блізкая да музейнай справы ў Беларусі.

Часта звальняюцца спецыялісты вузкага профілю. Напрыклад, за апошнія гады гісторыка-археалагічны музей страціў загадчыцу аддзела археалогіі Наталлю Кізюкевіч. Калі прафесіянал такім чынам выпадае са сферы — то гэта ўжо надоўга. «Думаю, такі чалавек сябе ў Беларусі ў бліжэйшым часе не знойдзе», — лічыць суразмоўца.

Гістфак недахоп не пакрывае

Замяніць усіх, хто звольніўся або каму не працягнулі кантракт, выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы не змогуць. «А што ў нас цяпер з гістфакам? Колькі ў нас спецыялістаў-гісторыкаў рыхтуюць увогуле? Ці хаця б набярэцца паўтара-два дзясяткі?» — разважае суразмоўца. Ён звяртае ўвагу, што на аб’яднаным факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму засталіся толькі дзве ўласна гістарычныя кафедры з ранейшых чатырох. Фактычна, універсітэт рыхтуе мала гісторыкаў.

«Не ўсе, хто скончыў гісторыю, хочуць займацца гісторыяй. Не ўсе разглядаюць працу ў музеях. Тым больш за такія невялікія грошы», — дадае суразмоўца. 1000 рублёў для сённяшняга Гродна — не самая прывабная зарплата. Патрабаванняў і кантролю ў бюджэтнай сферы цяпер усё больш, а энтузіястаў, гатовых працаваць за невялікія грошы і для свайго задавальнення — усё менш.

Чаму не могуць знайсці кіраўнікоў?

З вакансіямі на кіраўнічыя пасады праблемы іншая — палітычная. «Усіх, хто прэтэндуе не вышэйшую пазіцыю, вельмі правяраюць па палітычную добранадзейнасць», — кажа крыніца Hrodna.life. Суразмоўца перакананы, што праблемы ў закрыцці вакансіі замдырэктара менавіта ў гэтым.

«Музеі, канешне, не разваляцца», — падсумоўвае суразмоўца. Усё яшчэ застаюцца энтузіясты, на якіх усё трымаецца і якіх за гэта церпяць і не звальняюць. Але ўстановы будуць дэградаваць.

Каментары3

  • За 1100 рублей лить на себя помои
    17.08.2024
    Какие нафиг музеи? Какая культура? Можно уже спокойно русским сдавать под склады эти все музеи.
  • Прыбіральшчыца
    17.08.2024
    Самы галоўны чалавек у музеі той, хто прыбірае бруд за наведвальнікамі, кіраўнікамі і так званымі навуковымі супрацоўнікамі. На гістфаку такой адукацыі не атрымаеш.
  • Acab
    17.08.2024
    Не, не павінна быць дзяржаўных музэяў.
    Тыя што ёсьць разам з наяўнымі супрацоўнікамі ня тое каб лішнія, шкодныя.
    Пакуль не ўсьвядоміце нават пра музэі (вядома, гэта адно і адна праява, а ня прычына) - будуць палітвязьні. Падтрымліваеце каб былі дзярж музэі - галасуеце каб былі паліт вязьні

Цяпер чытаюць

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе7

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Запарожскай АЭС абвясцілі часовае перамір’е

Польшча за 2 гады і 2 мільярды еўра паставіць шчыт ад дронаў на беларускай мяжы9

Прэс-сакратарка Дональда Трампа цяжарная25

Памерла французская актрыса Брыджыт Бардо2

Ці будзе снег і мароз? Якога надвор'я чакаць у навагоднюю ноч

У цэнтры Мінска бегаў лось4

«Маладыя, не п'юць — добры прыклад». На фермы ў Лідскім раёне прыехалі працаваць мігранты з Эфіопіі15

Вячорка пра вынікі года: Мы палепшылі адносіны з Украінай, вярнулася ўвага да Беларусі8

Ігар Тур: Больш за ўсё не спадабалася ў Германіі, у Гамбургу жахліва смярдзіць28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе7

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць