Здарэнні1515

Жыхары цэнтра і захаду Беларусі наракаюць на смугу і пах гару. У Вільні распаўсюдзілі трывожнае апавяшчэнне. Што адбываецца?

МНС Беларусі захоўвае маўчанне, але апавяшчэнне Літвы і фоты НАСА даюць ключ да разумення сітуацыі.

Дым над захадам Беларусі і ўсходам Літвы, а таксама хвасты дыму ад пажару ў Чарнобыльскай зоне і ўздоўж лініі фронту. Скрыншот з сайта НАСА

Учора жыхары Ліды, Наваградка, Слоніма, Вільні назіралі смугу, якая засланяла сонца, і адчувалі лёгкі пах гару.

У Беларусі ўлады захоўвалі маўчанне, жыхарам усходу Літвы Міністэрства аховы здароўя разаслала «трывожную эсэмэску» — так у Літве апавяшчаюць пра надзвычайныя сітуацыі. 

Сёння дым перамясціўся ў кірунку Мінска. Першымі яго адчулі жыхары заходніх раёнаў сталіцы.

Інфармацыю аб якасці паветра ў рэальным часе публікуе сайт World's Air Pollution. Сайт атрымлівае інфармацыю з датчыкаў і адразу паказвае індэкс забруджвання.

Паводле даных World's Air Pollution, у Мінску сапраўды ёсць праблема з паветрам. Датчык на вуліцы Бельскага, Каліноўскага і Кальцова паказвае ўзровень забруджвання, які абазначаны як «нездаровы».

Што адбываецца?

Санітарныя службы Літвы звязалі смог з «пажарамі ў лясах і на тарфяніках» Беларусі. І папрасілі тых з людзей, якія кепска пераносяць смог, менш быць на дварэ, трымаць вокны закрытымі і часцей рабіць прыборку.

Аднак мы не маем інфармацыі пра лясныя пажары ці пажары тарфянікаў на тэрыторыі Беларусі. У той жа час спадарожнікавыя здымкі НАСА, магчыма, даюць ключ да таго, што адбываецца. 

На іх відаць хвост дыму ад вялікага пажару ў Чарнобыльскай зоне на тэрыторыі Украіны. А таксама аналагічны хвост ад ланцуга пажараў у зоне баявых дзеянняў у Бранскай вобласці Расіі і Чарнігаўскай вобласці Украіны — там узгаранні вялікія, лясы сёлета стаяць выключна сухія. Нагадаем, што і ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях Беларусі абвешчана пра самы высокі ўзровень пажарнай небяспекі.

Мы пісалі пра кліматычную анамалію: у Беларусь і Літву перамясцілася паветра з Цэнтральнай Азіі. Вецер у гэтыя дні — паўднёва-усходні.

Магчыма, напрамак ветру і іншыя метэаралагічныя ўмовы такія, што дым ад пажараў у Чарнобыльскай зоне і ў зоне баявых дзеянняў заслаў захад Беларусі, а сёння дайшоў да Мінска.

Будзем чакаць інфармацыі ад МНС Беларусі. Пакуль яе не было.

Дзяржаўныя органы Літвы не паведамляюць пра змену радыяцыйнай сітуацыі.

Каментары15

  • Навуковіца Гэта
    08.09.2024
    Я памерыла, дазалеры жарэце і карыстаецеся выгодамі ў доме і асабістым транспартам.
    Падвязвайце з раскошай, пакуль плянэтка гіне
  • Васіль
    08.09.2024
    Вы нічога не маеце, ніякай інфармацыі. Пакуль ріа новості ці яшчэ нехта не напіша - вам жа і перакладаць гуглам няма чаго. Вам бы толькі гранты сораўскія смактаць - гэта вы любіце!
  • Вадя
    08.09.2024
    Украинские войска выживают посадки в зоне боевых действий. Горит всё, что может гореть, а это сотни тысяч гектаров травяной и кустарниковой растительности.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Усе навіны →
Усе навіны

«Нават дарослыя хацелі далучыцца». Як беларусы ў эміграцыі арганізавалі летнік для дзяцей у Белавежскай пушчы

Застаўся без парэчак. Уладальнік гадавальніка пад Мінскам — пра тое, як надвор’е паўплывала на працу1

Топ-менеджарка Astronomer, якая абдымалася з CEO кампаніі на канцэрце Coldplay, таксама звольнілася3

У Віцебску абрынуліся сем гаспадарчых пабудоў з-за падмывання грунту

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі31

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні3

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць