Надвор'е44

Кліматычная анамалія на тыдзень зробіць Беларусь самай гарачай краінай Еўропы

Антыцыклон Квенцін з ног на галаву пераверне ўсю атмасферную цыркуляцыю ў Еўропе, піша тэлеграм-канал «Надвор’е».

Паводле інфармацыі канала, хутка Квенцін «ператворыцца ў антыцыклоннага блакуючага монстра і дзён 10 будзе пампаваць нам цяпло з Сярэдняй Азіі».

Прычым пасля 10 верасня за халодным фронтам могуць аказацца і Грэцыя з Балгарыяй. А Беларусь стане адной з самых цёплых краін на еўрапейскім кантыненце.

Перыяд цёплага надвор'я захаваецца ў нашым рэгіёне мінімум да 12 верасня. Дзённыя тэмпературы будуць ад +23 на ўсходзе і да +31 на паўднёвым захадзе РБ.

А вось з заходняй Еўропы цеплыня на гэтым тыдні паступова сыдзе. Сырое і прахалоднае паветра з Атлантыкі пракрадзецца на кантынент, пачынаючы з поўначы Іспаніі, далей у Францыю і Германію, і да сярэдзіны наступнага тыдня дабярэцца да заходняй Польшчы. Ну а Іспаніі ўвогуле не пашанцавала. Там бліжэйшым часам будзе кастрычніцкае надвор’е. 

Каментары4

  • Імя Прозьвішча
    05.09.2024
    Вы калі "дэкада" пішаце, ведайце, што ў амаль ва ўсіх іншых мовах гэта значыць 10 год. Хіба толькі расейцы выкарыстоўваюць дэкаду як адпаведнік 10-ці дзён

    Ад рэд. Ну мы ж па-беларуску пішам, а не на іншых мовах
  • Улада ад Бога!
    05.09.2024
    Незадаволеныя былі лукакой, Бог стварыў умовы і хутка ў Беларусі будуць адны лукакі з Афрыкі.
  • Імбір
    05.09.2024
    По переулкам бродит лето.
    Солнце льется прямо с крыш.
    В потоке солнечного света...эээ,..
    ...На южном пляже ты лежишь!...

    И ничего, что лето в прошлом,
    Уже сентябрь в календаре 🗓
    Ты это время после вспомнишь,
    В злом и холодном январе!

    Ты вспомнишь ласковое Солнце☀
    И звёзд сиянье 🤩 на волнах.
    И снова всё это вернётся,..
    Но только в снах, но только в снах...🛌

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць