Свет66

Мара аб «цудоўнай Расіі будучыні» можа памерці — Зыгар

Пасля скандалу з Неўзліным два буйныя кланы расійскай апазіцыі — Навальнага і Хадаркоўскага — распачалі адкрытую вайну на знішчэнне, піша для выдання Der Spiegel вядомы журналіст Міхаіл Зыгар. Паводле яго слоў, многія ў Расіі спадзяваліся на расійскую палітычную эміграцыю і бачылі ў яе лідарах альтэрнатыву Пуціну, але цяпер гэтыя надзеі могуць цалкам знікнуць.

Аляксей Навальны. Фота: Markus Schreiber / AP

Антываенны расійскі журналіст і пісьменнік Міхаіл Зыгар у сваім артыкуле для нямецкага выдання Der Spiegel канстатаваў сур'ёзны раскол у расійскай апазіцыі і пачатак адкрытай вайны паміж найбольш уплывовымі яе прадстаўнікамі.

Па словах Зыгара, цяпер з-за вайны ва Украіне ўзніклі адразу дзве Расіі — унутраная з яе жыхарамі і знешняя са з'ехаўшымі ад рэпрэсій і мабілізацыі расіянамі. Апошніх у свеце, паводле ацэнкі журналіста, налічваецца ад 20 да 30 мільёнаў чалавек.

«У знешняй Расіі ёсць дзве вельмі ўплывовыя палітычныя сілы. Іх можна назваць палітычнымі партыямі, хоць самі яны сябе так не называюць. Хутчэй, гэта два кланы і ў шырокім сэнсе іх можна падзяліць на клан Міхаіла Хадаркоўскага і клан Аляксея Навальнага. Яны працуюць як сапраўдныя медыя імперыі, актыўна выкарыстоўваючы ўсе лічбавыя платформы і маючы ў сваіх актывах магутныя незалежныя СМІ з вялікай аўдыторыяй і шырокай падтрымкай.

Галоўнае адрозненне Хадаркоўскага ад Навальнага — гэта іх мэтавая аўдыторыя і ўспрыманне гэтых палітыкаў знутры Расіі. Пакуль першы сядзеў у турме, а потым з'ехаў у Лондан, другі застаўся ў Расіі і стаў самым папулярным палітычным блогерам краіны. Навальны стаў героем для мільёнаў людзей і прыцягнуў зусім новую аўдыторыю. Гэта былі ўжо не лібералы старэйшага пакалення, якія калісьці падтрымлівалі Хадаркоўскага, а новае, маладое пакаленне, якое адкрыла для сябе Навальнага праз YouTube.

Навальны заняўся рэальнай палітыкай знутры Расіі, а Хадаркоўскі спрабаваў уплываць на сітуацыю з эміграцыі. Нягледзячы на сваю значнасць і ўплыў за мяжой, Хадаркоўскі не мог прэтэндаваць на вялікую папулярнасць у Расіі, паколькі большасць маладых расіян пра яго амаль нічога не чулі.

Леанід Неўзлін (злева) і Міхаіл Хадаркоўскі (справа). Кадр з расследавання ФБК

З самага пачатку вайны ва Украіне паміж ФБК Навальнага и групай Хадаркоўскага ішло супрацьстаянне за статус лідара знешняй Расіі. Каманда Хадаркоўскага спрабавала аб'яднаць апазіцыю пад сваім кіраваннем, а прыхільнікі Навальнага перашкаджалі гэтым намаганням, бо лічылі сябе самай папулярнай апазіцыйнай сілай у Расіі. 

Першапачаткова здавалася, што смерць Навальнага прымірыць бакі канфлікту, і Хадаркоўскі нават лятаў сустракацца з жонкай Навальнага Юліяй асабіста. Але канфлікт нікуды не знік: ФБК выпусціў серыю фільмаў «Здраднікі», дзе абвінаваціў алігархаў 90-ых, уключаючы Хадаркоўскага, у прыходзе да ўлады Пуціна, а сам Хадаркоўскі разам са сваім блізкім сябрам расійскім алігархам Леанідам Неўзліным трапілі ў скандал з нападам на супрацоўніка ФБК Леаніда Волкава.

Пасля гэтага прымірэнне паміж кланамі стала немагчымым. Яны ненавідзяць адзін аднаго і, як цяпер падаецца, спрабуюць адзін аднаго забіць»,

— адзначае Міхаіл Зыгар.

Расійскі мультымільянер Неўзлін мог быць арганізатарам нападу ў Вільні на Леаніда Волкава, паплечніка Навальнага

Леанід Волкаў, адзін з бліжэйшых паплечнікаў памерлага Аляксея Навальнага, яшчэ ў сакавіку пацярпеў ад заказнога нападу, які, па версіі ФБК, мог арганізаваць алігарх Неўзлін. Фоты: сацсеткі ФБК

На думку Зыгара, скандал з Неўзліным можа істотна паўплываць на знешнюю Расію і моцна расчараваць расіян па ўсім свеце. Журналіст мяркуе, што расіян, якія бягуць ад вайны і рэпрэсій, заўсёды аб'ядноўвалі толькі апазіцыйныя СМІ, якія служылі ключавымі інстытутамі грамадзянскай супольнасці і дазвалялі знешняй Расіі ўспрымаць сябе як з'яву, а не толькі як асобныя дыяспары, раскіданыя па планеце.

«Сённяшняя вайна кланаў негатыўна паўплывае і на жыхароў унутранай Расіі. Многія бачылі ў замежных палітыках альтэрнатыву Пуціну і спадзяваліся, што гэтыя людзі прывядуць іх да «цудоўнай Расіі будучыні». Цяпер гэтая мара можа памерці», — заяўляе Зыгар.

Каментары6

  • Беларус
    23.09.2024
    Зноў ‘харошыя’ рускія грызуцца паміж сабой на радасць крамлю. Я б яшчэ адзначыў, што падзел паміж лагерам навальнят і хадаркоўскага-неўзліна яшчэ і ў тым, што штаб навальнага не дапамагае Украіне і ЗСУ, а збірае дапамогу расіянам з Курска, у той час як Неўзлін шматразоў дапамагаў Украіне.
  • Руснявые
    23.09.2024
    Сожрите друг друга. Чем быстрее тем лучше.
  • Satan
    23.09.2024
    Ну, і цудоўна. Бо Расея павінна разваліцца. Толькі так і ніяк па-іншаму мажліва прадухіліць наступныя яе безглуздыя войны.

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»23

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску больш не трэба насіць у ДАІ папяровую медыцынскую даведку

Сабаленка: Часам хочацца, каб пасмяяліся з маёй тупасці3

Новы лідар Сірыі расказаў, якім будзе лад у краіне, калі пройдуць выбары і якія будуць адносіны з Расіяй7

Вярхоўны дыпламат ЕС: Расія датычная да актаў дыверсій у Еўропе

Галоўчанка расказаў, што аліўе сёлета патаннеў3

У Чылі паліцыя знайшла скрадзеныя ў Лос-Анджэлесе гадзіннікі Кіяну Рыўза

Ігар Кулей правёў апошнюю перадачу на «Белсаце» і пайшоў з канала9

«Адсядзеў за сына 40 сутак». Рабочы МТЗ адчуў сябе чалавекам у 2020-м. Вось як склалася яго жыццё далей2

Былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр памёр ва ўзросце 100 гадоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»23

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Галоўнае
Усе навіны →