Эканоміка22

Google заплаціла $2,7 мільярда за генія штучнага інтэлекту. Чым адметны гэты чалавек?

Кампанія Google змагла вярнуць у шэрагі сваіх супрацоўнікаў Ноама Шазіра (Noam Shazeer), які працаваў у кампаніі з 2000 года і звольніўся з яе ў 2021 годзе. Яна заплаціла за гэта шалёныя грошы.

Ноам Шазір Noam Shazeer Наом Шазир
Ноам Шазір. Скрын відэа: a16z / YouTube

Як піша The Wall Street Journal, пасля звальнення з Google Шазір заснаваў стартап Character.AI — чат-бот штучнага інтэлекту, які імітуе размовы з рознымі персанажамі і стварае віртуальных памочнікаў на аснове ШІ.

У лістападзе мінулага года стала вядома, што Google вёў перамовы аб інвеставанні сотняў мільёнаў долараў у Character.AI. У выніку кампанія заплаціла 2,7 мільярда долараў за атрыманне ліцэнзіі на выкарыстанне тэхналогій, распрацаваных Character. Але здзелка ўключала ў сябе і згоду Шазіра вярнуцца ў Google. Разам з ім у кампаніі будуць працаваць каля 30 супрацоўнікаў стартапа.

Як паведамляе выданне, цяпер 48-гадовы інжынер-праграміст адзін з трох чалавек, якія ўзначальваюць намаганні Google па стварэнню наступнай версіі сваёй самай магутнай тэхналогіі штучнага інтэлекту Gemini.

Па словах аднаго з дасведчаных людзей, Шазір зарабіў сотні мільёнаў долараў на сваёй долі ў Character у рамках дамовы. Выплата такіх грошай незвычайна вялікая для заснавальніка, які не прадаў сваёй кампаніі і не прадаў яе акцый.

Піянер у сферы штучнага інтэлекту

Шазір далучыўся да Google у 2000 годзе ў якасці аднаго з першых некалькіх соцень супрацоўнікаў. Яго першым буйным праектам было стварэнне сістэмы для паляпшэння функцыі выпраўлення арфаграфіі ў пошукавай сістэме.

У 2017 годзе Шазір разам з сямю іншымі даследчыкамі з Google апублікаваў навуковую працу, у якой апісвалася камп'ютарная сістэма, здольная дакладна прадказваць наступнае слова ў паслядоўнасці па запыце чалавека. Гэтае даследаванне стала асновай для далейшага развіцця генератыўных тэхналогій штучнага інтэлекту.

Шазір разам з калегам з Google Дэніэлам дэ Фрэйтасам (Daniel De Freitas), стварылі чат-бот Meena, які мог упэўнена весці размовы на розныя тэмы. Шазір прадказваў, што Meena можа замяніць пошукавік Google і прынесці трыльёны долараў даходу. Аднак кіраўніцтва кампаніі адмовілася выпускаць чат-бот для публікі з-за меркаванняў бяспекі і таго, што сістэма можа выдаваць несправядлівыя або непажаданыя вынікі, якія маглі б быць шкоднымі для карыстальнікаў або супольнасцяў.

У 2021 годзе Шазір і дэ Фрэйтас сышлі з Google і заснавалі Character. Стартап у мінулым годзе здолеў прыцягнуць 150 мільёнаў інвестыцый, і яго ацанілі ў $1 мільярд. Цяпер у Character больш за 20 мільёнаў актыўных карыстальнікаў у месяц.

Як адзначае выданне, практыка, калі вялікія кампаніі ліцэнзуюць тэхналогіі меншых стартапаў і наймаюць іх ключавых супрацоўнікаў, распаўсюджаная сярод такіх тэхналагічных гігантаў, як Microsoft і Amazon. Гэта дазваляе ім прыцягваць патрэбных спецыялістаў па штучным інтэлекце, пазбягаючы складаных рэгулятыўных працэдур, звязаных з афіцыйным набыццём кампаній.

Каментары2

  • noAi
    25.09.2024
    AI это афёра. Запалатили за трындёж
  • Гарамбуш
    26.09.2024
    noAi, ну, товарищ не мог сделать задачу месяц, я при помощи ChatGPT сделал всё за день, так ещё и обучился новому направлению. Так что так себе афёра

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Біл Гейтс расказаў падрабязнасці пра сваіх расійскіх палюбоўніц1

У Добрушы грузавік урэзаўся ў хату і амаль яе знёс

З'явіўся сусветны рэйтынг вытворцаў піва. На якім месцы Беларусь?4

Зяленскі зацвердзіў 40‑дзённую аперацыю па змушэнні Расіі да міру14

Іван з Ваўкавыска пайшоў на вайну, каб не сядзець у расійскай турме. Ён не думаў, што «там проста жах»4

Прызначылі новага намесніка начальніка Генштаба1

Пасля выдалення з App Store акцыі расійскага VK рухнулі да гістарычнага мінімуму4

У Францыі на фоне рэкорднай спёкі спыняюць атамныя рэактары3

Гучна анансаваны Рыжанковым баскетбольны клуб «Шахцёр» збанкрутаваў праз два гады пасля заснавання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць