Свет88

«Перад вайной Харыс заявіла Зяленскаму, што на Кіеў пойдуць 40 тысяч расійскіх салдат з Беларусі»

Дэталі перамоў ЗША з Расіяй і Украінай напярэдадні і ў пачатку вайны апісваюцца ў кнізе «Вайна» сусветна вядомага амерыканскага журналіста-расследавальніка Боба Вудварда.

Расійская тэхніка ў Беларусі, пазначаная літарай Z. Фота: Мінабароны Беларусі

15 кастрычніка ў сусветны продаж выйшла кніга «Вайна» амерыканскага журналіста і рэдактара выдання The Washington Post Боба Вудварда — аўтара бэстсэлераў і двойчы лаўрэата прэстыжнай Пулітцэраўскай прэміі. Ён атрымаў вядомасць за асвятленне Уотэргейтскага скандалу, у выніку якога пайшоў у адстаўку прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан. Лічыцца, што Вудвард мае ўнікальны доступ да крыніц у вышэйшых колах амерыканскага істэблішменту.

У новай кнізе «Вайна», якая заснаваная на сотнях гадзін інтэрв'ю з высокапастаўленымі чыноўнікамі і звестках спецслужбаў, раскрываюцца дэталі закуліснай палітыкі ўрада ЗША ў моманты міжнародных крызісаў апошніх гадоў (некаторыя вытрымкі з кнігі публікаваліся).

Асобны акцэнт у «Вайне» робіцца на непублічнай стратэгіі каманды Джо Байдэна па супрацьстаянні Расіі на фоне вайны ва Украіне. Вось што пра гэта піша Вудвард.

«Мы не павінны правакаваць Крэмль»

Дарадцы Джо Байдэна разам з чыноўнікамі Белага дома, Пентагона і нацыянальных разведак ЗША, якія размаўлялі з Бобам Вудвардам, заявілі, што вайна паміж Расіяй і Украінай з'яўляецца «фундаментальнай галаваломкай» для Злучаных Штатаў і свету, «якая ставіць іх у тупік».

Джо Байдэн у прысутнасці яго каманды размаўляе з Уладзімірам Пуціным па відэасувязі, калі той знаходзіцца ў кавіднай ізаляцыі ў бункеры пад Масквой, 7 снежня 2021 год. Фота: Adam Schultz / The White House via AP

«Калі мы не даб'емся поспеху ў выгнанні Расіі з Украіны, мы дазволім Пуціну як бы пазбегнуць адказнасці. Калі мы сапраўды даб'емся поспеху ў выгнанні Расіі з Украіны, мы сутыкнёмся з вельмі вялікай верагоднасцю прымянення ядзернай зброі, таму што Пуцін не дазволіць сябе выцесніць з Украіны. Такім чынам, мы ў тупіку. Занадта вялікі поспех Украіны — гэта рызыка ядзернай вайны, занадта малы поспех — гэта свайго роду таксама непрадказальны вынік», — заявіў Джо Байдэн свайму дарадцу па нацыянальнай бяспецы Джэйку Салівану ў канцы 2022 года, піша Боб Вудвард.

Па інфармацыі журналіста, якую прыводзіць выданне The Washington Post, адміністрацыя Байдэна ганарыцца тым, што не дапускае ўцягвання ЗША ў прамы канфлікт з Расіяй і не дазваляе сваім саюзнікам моцна правакаваць Крэмль, што, на думку дарадцаў Байдэна і яго самога, прадухіляе Трэцюю сусветную вайну.

Вудвард дадае, што Байдэн у прыватным парадку выключыў магчымасць ядзернага адказу ЗША па Расіі, калі б тая нанесла ядзерны ўдар па Украіне, каб захаваць бяспеку амерыканскай грамадскасці і не дапусціць узаемнага ядзернага знішчэння з Расіяй. Па словах журналіста, у Белым доме ўсё часцей гучаць парады рэагаваць на такія сцэнары «няядзерным ці дыпламатычным шляхам».

Яшчэ пры адміністрацыі Барака Абамы ЗША падчас вайсковых сімуляцый асцерагаліся наносіць прамы ядзерны адказ па Расіі, нават калі яна нанесла б ядзерны ўдар па адной з еўрапейскіх краін НАТА. Так, у адной з сімуляцый, у адказ на ядзерны ўдар Расіі па адной з краін Балтыі, чыноўнікі і генералы ЗША абмежаваліся ядзерным ударам толькі па Беларусі, перадае The Washington Post.

Уладзімір Пуцін і Барак Абама. Фота: Wikimedia Commons

«На вас пойдуць 40 тысяч расійскіх салдат з Беларусі»

Па ацэнках амерыканскай разведкі, на жаданне Пуціна ўварвацца і захапіць Украіну асабліва паўплывалі вывад войскаў ЗША з Афганістана, які стварыў у Крамлі думку, што ў выпадку эскалацыі ЗША гэтак жа спешна пакінуць і Украіну, і пандэмія каранавіруса, якая «амаль тры гады трымала Пуціна ў фізічнай і метафарычнай ізаляцыі ад расійскага грамадства і яго настрояў», піша Вудвард.

«Падчас пандэміі ён акружыў сябе невялікім колам давераных асоб з падобнымі нацыяналістычнымі і імперыялістычнымі поглядамі, самымі блізкімі з якіх былі яго «асабісты банкір» Юрый Кавальчук, браты-мільярдэры Ротэнбергі і мітрапаліт Ціхан. Пуцін правёў шмат часу ў ізаляцыі, проста капаючыся ў архівах, дастаючы адтуль розныя рэчы і вывучаючы старажытныя мапы.

Саліван чуў, што падчас адной з тэлефонных размоў з тагачаснай канцлеркай Германіі Ангелай Меркель Пуцін сказаў: «Вы не паверыце, што я знайшоў у расійскіх архівах!» Захоп Украіны стаў для яго ліхаманкавай марай і са сканчэннем ягонай кавіднай ізаляцыі гэтая ліхаманка нікуды не падзелася», — расказвае Вудвард у кнізе «Вайна».

Боб Вудвард, сусветна вядомы амерыканскі журналіст і аўтар кнігі «Вайна». Фота: Michael Kovac / Contributor Getty Images

Калі амерыканская разведка прыйшла да высновы, што ўварванне Расіі ва Украіну непазбежнае, адміністрацыя Байдэна адправіла на сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім спачатку дырэктара ЦРУ Уільяма Бернса, а потым віцэ-прэзідэнта ЗША Камалу Харыс.

«Бернс у студзені 2022-га папярэдзіў Зяленскага, што Расія збіраецца яго забіць і паставіць ва Украіне прарасійскі ўрад, знішчыўшы папярэдні.

Месяцам пазней Харыс заявіла Зяленскаму, што на Кіеў пойдуць каля 40 тысяч расійскіх салдат з Беларусі і прапанавала яму эвакуявацца з Украіны або распрацаваць план на выпадак яго забіцця расійскімі агентамі. Зяленскі адмовіўся ад эвакуацыі і адзначыў, што застанецца змагацца ў Кіеве», — цытуе вытрымкі з кнігі Вудварда тэлеканал Fox News.

Потым увосень, калі Расія сутыкнулася з велізарнымі вайсковымі стратамі на поле бою і сур'ёзна задумалася пра ўжыванне тактычнай ядзернай зброі, Байдэн загадаў тагачаснаму галоўнакамандуючаму арміі ЗША Марку Мілі патэлефанаваць начальніку Генштаба Расіі Валерыю Герасімаву і высветліць умовы, пры якіх Расія гарантавана запусціць ядзерныя ракеты.

Дыялог паміж двума генераламі адбыўся ў кастрычніку 2022 года і, паводле Вудварда, быў такі:

Мілі: Генерал Герасімаў, некаторыя з вашых чыноўнікаў кажуць пра выкарыстанне ядзернай зброі. Гэта прыцягвае ўвагу многіх людзей, таму мне трэба, каб вы сказалі: пры якіх умовах вы выкарыстаеце ядзерную зброю?

Герасімаў: Вы ўжо ведаеце, пры якіх умовах, таму што ў вас ёсць наша дактрына.

Мілі: У мяне няма яе на руках. Мне трэба, каб вы сказалі дакладна, пры якіх умовах вы выкарыстаеце зброю.

Герасімаў: Першая — калі на Расію будзе здзейснены напад, які пагражае стабільнасці рэжыму. Другая — калі замежная дзяржава нападзе на Расію з выкарыстаннем зброі масавага знішчэння, то-бок хімічнай, біялагічнай або ядзернай. Трэцяя — калі Расія сутыкнецца з катастрафічнымі стратамі на полі бою.

«Гэта добра, бо ніводная з гэтых умоў не будзе выканана, таму я думаю, што вы не будзеце выкарыстоўваць ядзерную зброю. Ніхто не збіраецца атакаваць вас зброяй масавага знішчэння і ніхто не збіраецца мяняць рэжым. Думаю, вы не панясеце катастрафічныя страты і, напрыклад, не страціце там усю сваю армію», — прыводзіць Вудвард адказ Марка Мілі на ўмовы Герасімава.

Для большай упэўненасці ў тым, што Расія не пойдзе на ядзерную эскалацыю ва Украіне, адміністрацыя Байдэна звярнулася да кітайскага лідара Сі Цзіньпіна, які дапамог ЗША адгаварыць Пуціна, адзначае Вудвард.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • WTF
    17.10.2024
    Так, у адной з сімуляцый, у адказ на ядзерны ўдар Расіі па адной з краін Балтыі, чыноўнікі і генералы ЗША абмежаваліся ядзерным ударам толькі па Беларусі, перадае The Washington Post.
  • Быўшая бабарыканка
    18.10.2024
    WTF, што з'яўляецца найлепшым сведчаннем таго, што ў супрацьстаянні захаду і ўсходу мы (як і Польшча, Украіна, Балтыя) ўсяго разменная манета і поле бітвы. З часоў падзелу Рэчы Паспалітай.
  • Lol
    18.10.2024
    Байден президент США а не Украины. Очевидно же что в первую очередь он думает о своей стране.

Лукашэнка стаў прадзедам18

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам18

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →