Свет88

Ізраільскі ўдар паралізаваў вытворчасць балістычных ракет у Іране

Не выключана, што пасля ізраільскага ўдару Іран год не зможа вырабляць балістычныя ракеты. І гэта дрэнная навіна для «Хезбалы» і хусітаў. 

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху выступае на 79-й сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, 27 верасня 2024 г. Фота: AP Photo / Richard Drew

Удар Ізраіля паралізаваў вытворчасць балістычных ракет у Іране, перадае Axios са спасылкай на крыніцы. 

«Удар у адказ Ізраіля па Іране вывеў са строю крытычны кампанент іранскай праграмы па распрацоўцы балістычных ракет… Ізраіль нанёс удар па 12 «планетарным змяшальнікам», якія выкарыстоўваліся для вытворчасці цвёрдага ракетнага паліва для балістычных ракет далёкага дзеяння, якія з'яўляюцца асноўнай часткай ракетнага арсенала Ірана», — гаворыцца ў публікацыі.

Па словах суразмоўцаў выдання, пашкоджаныя аб'екты — «вельмі складанае абсталяванне», якое Іран не вырабляе, а заказвае за мяжой, і на іх аднаўленне «можа пайсці мінімум год». Высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік пацвярджае словы суразмоўцаў партала, заяўляючы, што ўдар «паралізаваў» магчымасці па вытворчасці ракет у Іране.

Акрамя таго, крыніцы з Ізраіля сцвярджаюць, што падчас удару былі пашкоджаныя чатыры батарэі СПА, якія абаранялі Тэгеран, а таксама ядзерныя і энергетычныя аб'екты інфраструктуры Ірана.

У ноч на суботу Армія абароны Ізраілю заявіла аб нанясенні ўдараў па вайсковых аб'ектах у Іране ў рамках адказу на атакі на Ізраіль 1 кастрычніка.

Каментары8

  • рожно
    27.10.2024
    что позволено Израилю, то запрещено Украине
  • горкая праўда
    27.10.2024
    рожно, Ізраіль гэтага сам дабіўся - эканомікай, распрацоўкай зброі, сродкаў абароны. А Украіна за 10 год вайны нават выпуск мінамётаў не наладзіла. Адно ныццё пра адвечнага ворага і "дайце зброі" пад бясконцыя ўнутраныя спрэчкі і пошук здраднікаў.
  • Калі бачу слова “праўда”, то адразу смярдзіць саўком
    27.10.2024
    горкая хлусня у цябе, а не праўда. Навошта ты так нахабна тут хлусіш? Па-першае, паглядзі колькі ЗША пастаўляе зброі Ізраілю. І гэта самая найноўшая зброя, знішчальнікі 5-га пакалення, ракеты, сістэмы і гд, а не 45-гадовыя F-16 у некалькі адзінак і з абмежаваннямі біць па ваенных цэлях на тэрыторыі ворага. Па-другое, Украіна вырабляе ўсе тыпы мінамётаў, розных калібраў, нават цяжкія і дальнабойныя. Ты хоць гугл адкрый дв пачытай перад тым як хлусню пісаць.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць