Каханне і сэкс3232

Мікіта Мелказёраў шчыра расказаў пра свае адносіны з ню-мадэллю Лінай Цапавай

«Я хацеў сэксу — атрымаў сацыяльны пакет. А бульбы колькі ў маім жыцці стала!»

Алина Цапова Никита Мелкозёров Аліна Цапава Мікіта Мелказёраў Alina Tsapava Nikita Melkozyorov
Ліна Цапава і Мікіта Мелказёраў. Скрыны відэа: polchasakardio / YouTube

У падкасце «Паўгадзіны кардыя» блогер Мікіта Мелказёраў і ню-мадэль і вядучая падкаста Аліна Цапава расказалі пра свае адносіны.

Мікіта прызнаўся, што хацеў пазнаёміцца з Алінай, каб пераспаць. Але ў выніку ў пары склаліся сур'ёзныя адносіны. «Я хацеў сэксу — атрымаў сацыяльны пакет. Ён значна большы, чым сэкс», — дзеліцца блогер.

Для таго, каб сустрэцца, ён паехаў ва Уроцлаў, дзе на той час жыла Аліна.

«Пакружылі мы па Уроцлаве, пасля я знік як апошняя мярзота. Пазней я паглядзеў ваш падкаст [«Паўгадзіны кардыя»], думаю: «О, Аліна». І вось пасля гэтага мы пачалі спісвацца», — расказвае Мікіта.

А пасля ён зладзіў Аліне сапраўднае сумоўе.

Чытайце таксама: «Стабільна дасылаюць дзікпікі». Ню-мадэлька Ліна Цапава — пра заробак ад фота, булінг у школе і адносіны з Мікітам Мелказёравым

«Паколькі мы людзі дарослыя, пэўна, Мікіта вырашыў праясніць для сябе некаторыя рэчы, — згадвае Ліна. — Умоўна, чым ты займаешся, чым ты плануеш займацца далей, а як ты бачыш адносіны. Я не памятаю дакладных фармулёвак пытанняў. (…)

Я адчувала агрэсіўны наезд. Я сказала, што мне не падабаецца фармат і тон, у якім мы размаўляем. Хаця, магчыма, я сабе прыдумала. Ён заўсёды так размаўляе, як выявілася».

Фота: інстаграм Мікіты Мелказёрава

Маладыя людзі вельмі хутка з'ехаліся. Але Мікіта не рэкамендуе іншым так паступаць:

«Я лічу, што гэта была латарэя, у якой шанцаў на перамогу было вельмі і вельмі няшмат. Таму што два абсалютна незнаёмыя чалавекі, якія ў гэтым жыцці папрацавалі толькі, каб сустрэцца ва Уроцлаве адзін раз, пасля я прыехаў да яе ў Рым. (…)

Гэта быў вельмі жорсткі эксперымент. На паўгода дакладна быў краш-тэст. І вельмі добра, што мы вытрымалі, таму што шанцаў, як мне падаецца, не выплыць, было значна больш. Таму што не ўсё базуецца на сэксе, якім бы важным ён ні быў у гэтым жыцці».

Як прывыкалі адно да аднаго

Для Аліны першыя месяцы сумеснага жыцця ў кватэры Мікіты былі вельмі цяжкімі:

«Гэта халасцяцкі бярлог як ён ёсць. (…) Я памятаю, хвалявалася, ці правільна ўсё раблю. А куды што паставіць. А ў мяне тут няма палічкі, у мяне няма ўвогуле, куды пакласці рэчы, куды павесіць. Потым было шмат нейкіх штук па ўзаемадзеянні. Нам трэба было прыцерціся, зразумець, хто чые межы цяпер парушае, хто не парушае, дамовіцца аб гэтым. Першыя паўгода гэта проста «атамная вайна» была».

Аліна Цапава. Фота: «Наша Ніва»

Маладыя людзі прызнаюцца, што ў той перыяд былі моманты, калі яны думалі, што разыдуцца. Мікіта тлумачыць, што яны з Алінай фрылансеры і шмат часу праводзяць разам. І гэта вельмі напружвала яго. «Я ў пэўны час думаў, што трэба сабе нейкі WeWork наняць для таго, каб выходзіць, для таго, каб гэта было не настолькі інтэнсіўна».

Зняць напружанне дапамагла паездка Мікіты на здымкі ў Кіеў.

Блогер таксама згадвае, што яму давялося мірыцца з некаторымі звычкамі Аліны, напрыклад, з тым, што яна спіць голая, і «голая выходзіць снедаць». Дзякуючы Аліне ён даведаўся, што ў кватэры ёсць цёплая падлога.

Фота: твітар Ліны Цапавай

«Я ўсё эканомлю. (…) Пакруціць батарэю зімою на пяць. У мяне на тры стаіць. Мы ваявалі за гэтую вось батарэю. Пасля я разумею, што ў нас ёсць восем гадоў розніцы. Таму што вось яна ёгурт бярэ і не аблізвае [накрыўку]. Я думаю: «Як можна не аблізаць?». (…)

Вось у мяне стаіць ежа, я разумею, што яе трэба даесці. У Аліны такога няма. (…) А бульбы колькі ў маім жыцці стала! Я ж не ведаў, што гэта такі бульбяны чалавек. Я еў бульбу раней раз на год. (…)

А яшчэ я святло эканомлю. Мне дастаткова адной лямпы. Я магу пад ёй чытаць, гатаваць ежу. А калі Аліна застаецца сама, яны там з [сабакам] Фуджы… У іх Галівуд проста. Святладыскатэка. Ім трэба святло, каб глядзець тыктокі. Экран жа свеціць! Я не разумею!»

Аліна таксама падзялілася сваімі назіраннямі аб тым, які Мікіта ў быце. Дзяўчына заўважае, што змагла прызвычаіцца да таго, што пасля яго «ў душ проста не зайсці», бо там вельмі шмат вады.

Мікіта Мелказёраў. Фота: «Наша Ніва»

Таксама, па словах Аліны, у іх з Мікітам рознае разуменне чысціні. Калі Мікіта гатуе, застаецца шмат бруду.

Сам мужчына прызнаецца, што навучыўся праціраць пліту і ўсе паверхні пасля таго, як прыгатаваў ежу.

Як адносіны паўплывалі на характар

Па словах Аліны, у адносінах яна стала адчуваць сябе больш спакойнай:

«Мне здаецца, праз год я адчула татальную бяспеку побач з чалавекам. І гэта вельмі моцна расслабляе. Некалькі маіх сябровак мне зрабілі камплімент, што я стала плаўнейшая, спакойная, без скачкоў эмоцый».

Мікіта прызнаецца: «Гэта першыя мае адносіны, калі мы з чалавекам жывём. (…) Таму зразумела, што гэта так ці інакш мяне мяняе. Задача Аліны — знішчыць маю «прынцэсу». Я разумею, што час ад часу яна паўстае, і ў нас дзве прынцэсы ў 46 квадратных метрах. І гэта вельмі цяжка. Разумееш, што вельмі цяжка падладкавацца. (…) Але мы не страцілі сябе, не супер прыйшлося пераплаўляцца».

Што за сямейны дзень спатканняў

Маладыя людзі прызнаюцца, што яны прапусцілі «цукерачна-букетны» перыяд. Але Аліна патлумачыла Мікіту значнасць спатканняў і ўкараніла іх у сумеснае жыццё:

«Давялося паваяваць за гэта, таму што ў нас было рознае ўяўленне аб сумесна праведзеным часе. Мікіта мне расказваў: «Так мы ж жывём разам. Што табе яшчэ трэба? Мы ў кватэры знаходзімся. Якія спатканні?» (…) А я хачу мяняць абстаноўку, выходзіць некуды, атрымліваць новыя ўражанні разам, каб нам было, што абмеркаваць і ў нас нейкі канэкт утвараўся. Гэта давялося патлумачыць і ўкараніць сямейны дзень спатканняў».

Як Мікіта ставіцца да таго, што Аліна мае профіль на OnlyFans

Мікіта расказвае, што Аліна яго папярэдзіла аб тым, што збіраецца завесці профіль на OnlyFans. Калі нехта пытаецца, чым займаецца яго дзяўчына, ён адказвае, што яна мадэль.

Фота: твітар Ліны Цапавай

«Калі ўжо нейкая падкатэгорыя, то Аліна ню-мадэль. Яна гэтым займаецца. Гэта праца, гэта як бы ўсё нармалёва. Мне можа было неяк і нязвыкла. Было шмат стэрэатыпаў наконт OnlyFans і гэтак далей, але я жыву з гэтым і мне як бы спакойна».

Мікіта сцвярджае, што не звяртае ўвагі на меркаванне іншых адносна OnlyFans:

«Што мне ад знешняга меркавання, з-за таго, што нехта думае кепска пра Алініну прафесію ці профіль яе дзейнасці? Гэта мяне адверне ад яе? Не. Я разумею, што мне клас. Аліна прыгожая. Мне падабаюцца яе фоткі таксама. І яна ўпэўнена сябе адчувае ў кадры. Дык чаму не?»

Мужчына прызнаецца, што ў яго былі стэрэатыпы, бо «мы ж прадукты грамадства, у якім жывём»:

«Для мяне было нязвыкла, што існуе такая прафесія. Мне падаецца, што я адаптаваўся да гэтага спакойна. Гэта ёсць, гэта дапамагае Аліне таксама жыць. Гэта фарміруе нейкі сямейны бюджэт. У Аліны ёсць свае грошы (…) Я нічога супраць не маю».

Каментары32

  • дочка Индейца
    31.10.2024
    даведка, што скажаце? гледзячы на першую фотачку (Ліна Цапава і Мікіта Мелказёраў. Скрыны відэа: polchasakardio / YouTub)

    абаршчаюся да вас, як да знаўцы "падабенства" насоў)

    як па-мойму, дык не падобны знешне ані
  • не такі, як ёсць
    31.10.2024
    Няхай вам шчасціць
  • За#бали
    31.10.2024
    своим Микитай

Трамп пажартаваў, што гатовы балатавацца на трэці прэзідэнцкі тэрмін, калі амерыканцы скажуць «Нада!»8

Трамп пажартаваў, што гатовы балатавацца на трэці прэзідэнцкі тэрмін, калі амерыканцы скажуць «Нада!»

Усе навіны →
Усе навіны

Алексіевіч пра маршы пратэсту: Цяпер было б больш жорстка, была б кроў. А тады мы думалі, што гэта свята24

Трамп абвясціў імя свайго дарадцы па нацбяспецы11

Атрад беларускіх добраахвотнікаў «Тэрор» заявіў пра самароспуск9

У Абхазіі пасля пратэстаў і перакрыцця мастоў адпусцілі з-пад варты апазіцыянераў

Слюнькін: Адным толькі вызваленнем палітвязняў Лукашэнка Трампа не зацікавіць3

Сын Трампа многае вырашае. Вось як тлумачаць нявыбар Пампеа21

«Мы — надзейны тыл». Кандыдат-спойлер Чамаданава знялася з выбараў30

Прастуда без тэмпературы — добра ці дрэнна?2

Прэс-сакратарка партыі Трампа мае беларускія карані ФОТЫ21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пажартаваў, што гатовы балатавацца на трэці прэзідэнцкі тэрмін, калі амерыканцы скажуць «Нада!»8

Трамп пажартаваў, што гатовы балатавацца на трэці прэзідэнцкі тэрмін, калі амерыканцы скажуць «Нада!»

Галоўнае
Усе навіны →