Здароўе22

Прастуда без тэмпературы — добра ці дрэнна?

Што значыць, калі прастуда праходзіць без тэмпературы? Гэта кепскі ці добры знак? З такімі пытаннямі чытачка звярнулася ў рэдакцыю «Здаровыя людзі». 

Фота: vecteezy.com

— Маё дзіця часта хварэе на прастудныя захворванні, але, што характэрна, яны заўсёды праходзяць без тэмпературы. Можа быць закладзены нос, боль у горле і нават кашаль, а тэмпературы няма. Гэта ўвогуле нармальна? Ці значыць гэта, што ў дзіцяці моцны імунітэт? Ці, наадварот, адсутнасць тэмпературы падчас ВРВІ — гэта сімптом чагосьці не вельмі добрага? Святлана Каўрыга, Мінск.

Адказвае прафесар, загадчык кафедры дзіцячых інфекцыйных хвароб БДМУ, доктар медыцынскіх навук Аксана Раманава:

— Пачнем з таго, што рэспіраторных вірусных інфекцый вельмі шмат (цяпер налічваецца больш за 300 узбуджальнікаў). Некаторыя працякаюць з павышэннем тэмпературы, але пераважная большасць — без. Так, паводле даных медыцынскай літаратуры, уздым тэмпературы ў дзяцей назіраецца толькі ў 15-20 працэнтах выпадкаў вострай рэспіраторнай віруснай інфекцыі.

Тэмпература — гэта рэакцыя, якая сведчыць аб тым, што ў арганізме хворага выпрацоўваецца шмат цітокінаў — бялкоў імуннай сістэмы, якія забяспечваюць міжклеткавыя ўзаемадзеянні. Судзіць па ёй пра імунітэт ці рабіць высновы, змагаецца арганізм з інфекцыяй ці не, не варта. Ёсць рэакцыя — будзе тэмпература, няма рэакцыі — тэмпературы не будзе. Паўтаруся, толькі ў аднаго з 5 хворых на ВРВІ суправаджаецца павышэннем тэмпературы.

Часцей за ўсё адсутнасць гіпертэрміі характэрна для прастудных вірусных захворванняў. Калі дзіця чхае, кашляе, у яго закладзены нос, ён скардзіцца на боль у горле і агульнае адчуванне нездароўя, але пры гэтым не «гарыць» — гэта нармальна. Менавіта так прастуда працякае ў 80 выпадках са 100.

Аднак гэта не датычыцца грыпу, адэнавірусных інфекцый, энтэравірусаў, для якіх высокая тэмпература — характэрная асаблівасць.

Разам з тым неабходна перасцерагчы бацькоў. Нават калі ВРВІ працякае без тэмпературы, гэта не значыць, што дзіця здаровае і не заразнае для іншых. Таму ад наведвання дзіцячых калектываў — садоў і школ — лепш устрымацца.

Каментары2

  • Дмитрий
    12.11.2024
    "Нават калі ВРВІ працякае без тэмпературы, гэта не значыць, што дзіця здаровае і не заразнае для іншых. Таму ад наведвання дзіцячых калектываў — садоў і школ — лепш устрымацца." Каким образом? В белорусских поликлиниках нет температуры - нет больничного :)
  • Жвір
    12.11.2024
    Дрэнна.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць