Здарэнні

Маладыя людзі, каб уразіць дзяўчыну, угналі аўтамабіль. Судовыя эксперты ацанілі шкоду ў 90 тысяч рублёў

Падчас адпачынку ў курортным пасёлку Нарач у Мядзельскім раёне маладыя людзі вырашылі паслухаць музыку ў аўтамабілі БМВ, які належыць аднаму з іх.

Уладальнік не пярэчыў, аднак здзяйсняць паездкі на сваім аўто нікому з прысутных у той вечар ён не дазваляў, паведамляе Kraj.by.

Не выявіўшы на раніцу свой аўтамабіль, гаспадар машыны звярнуўся ў міліцыю з заявай аб згоне. Была прызначаная судовая экспертыза.

Судовымі экспертамі ўстаноўлена, што памер шкоды, нанесенай аўтамабілю ў выніку ДТЗ, склаў больш за 90 000 рублёў.

Адбылося вось што. Ужыўшы значную колькасць алкаголю, маладыя людзі вырашылі пракаціцца на аўтамабілі, імкнучыся зрабіць уражанне на дзяўчыну, якая адпачывала ў той жа кампаніі.

Падчас паездкі па раёне кіроўца няправільна абраў хуткасць, не справіўся з кіраваннем, што прывяло да заносу, сутыкнення са слупом і выезду ў кювет. У выніку машына атрымала значныя механічныя пашкоджанні.

Каментары

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ2

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

«Цяпер бегаць за ім прапаноўваць на падносіку?» Райвыканкам абурыўся скаргамі экс-сенатара, які не можа знайсці працу3

«Кампенсацыя за паразу ў Сірыі». Што стаіць за заявай Мядзведзева наконт «новых рэгіёнаў» Расіі4

Ярмошына: Прэтэндэнты ў 2020 — вырадкі. А я ўратавала краіну ад грамадзянскай вайны48

BMW выехаў на сустрэчную паласу. Два чалавекі загінулі ў ДТЗ на Міншчыне3

У Чыце адкрылі драўляную прыбіральню, якую мясцовыя чакалі два гады, але карыстацца ёю пакуль забаранілі11

«Самы час адмыць грахі». Баранавіцкі завод парашкоў зрабіў сэксуальную калабарацыю18

У Керчанскім праліве трэснулі напалам і тонуць адначасова два расійскія танкеры10

Беларусь і Аман плануюць адкрыць авіярэйс1

Мядзведзеў заявіў пра магчымую акупацыю новых рэгіёнаў суседніх краін13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ2

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ

Галоўнае
Усе навіны →