Свет77

Расія не выключае ўзброенага канфлікту з НАТА ў найбліжэйшае дзесяцігоддзе

Армія РФ павінна быць гатова да магчымага ваеннага канфлікту з НАТА ў найбліжэйшае дзесяцігоддзе, заявіў міністр абароны РФ Андрэй Белавусаў на ​​выніковай калегіі Мінабароны РФ у Маскве. 

Міністр абароны Расіі Андрэй Белавусаў

Міністр абароны Расіі 16 снежня заявіў пра магчымасць ваеннага канфлікту з НАТА «ў найбліжэйшае дзесяцігоддзе». Паводле слоў Белавусава, аб магчымасці такога канфлікту нібыта гавораць рашэнні, прынятыя на саміце НАТА, які прайшоў у ліпені гэтага года, а таксама «гэта знаходзіць адлюстраванне ў дактрынальных дакументах ЗША і іншых краін НАТА», дадаў Белавусаў.

Таксама ён назваў некаторыя лічбы. 

Так, па словах Белавусава, узровень выдаткаў на нацыянальную абарону ў РФ дасягнуў паказчыка ў 6,3% ВУП, што складае 32,5% федэральнага бюджэту.

Таксама ён заявіў, што ў цяперашні час расійскімі войскамі выкарыстоўваецца больш за 3,5 тысяч беспілотнікаў, і гэтая лічба пастаянна расце. У РФ сфарміруюць новы род войскаў — «войскі беспілотных сістэм», завершаць іх стварэнне ўжо ў трэцім квартале 2025 года.

Звыш за 427 тысяч чалавек з пачатку 2024 года паступілі на службу па кантракце, паводле слоў Белавусава. 

Расійскія вайскоўцы ў параўнанні з 2022 годам атрымліваюць у 7 разоў больш танкаў, у 3 разы больш БМП і БТР і ў 23 разы больш беспілотнікаў. 

Па версіі Белавусава, расійская СПА збіла ў 2024 годзе 86 ракет Storm Shadow і Scalp, 215 ATACMS, 1629 снарадаў HIMARS, больш за 27 тысяч беспілотнікаў. 

У наступным годзе, паводле Мінабароны, у Расіі збіраюцца маштабаваць вытворчасць комплексу сярэдняй далёкасці «Арэшнік».

Белавусаў даручыў забяспечыць абарону арсеналаў і баз гаруча-змазачных матэрыялаў у зоне дасяжнасці сродкаў паражэння УСУ.

У наступным годзе ва УС РФ паступяць стратэгічная АПЛ «Князь Пажарскі» і чатыры ракетаносцы Ту-160М. 

Белавусаў таксама заявіў, што УСУ з 2022 года страцілі амаль 1 млн чалавек. У гэтым годзе страты УСУ перавысілі 560 тысяч вайскоўцаў забітымі і параненымі. У курскай аперацыі ўкраінцы страцілі больш за 40 тысяч вайскоўцаў, сцвярджае Белавусаў.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, у сваю чаргу, што адыходзячы год «стаў знакавым у дасягненні мэт спецыяльнай ваеннай аперацыі». Паводле яго слоў, УС Расіі «трывала валодаюць стратэгічнай ініцыятывай на ўсёй лініі баявога судакранання».

Штатная колькасць УС Расіі павышана да 1,5 млн вайскоўцаў, дадаў Пуцін. Штодня больш за тысячу расіян паступаюць на службу УС Расіі па кантракце, «людзі добраахвотна ідуць на фронт», сцвярджае ён. 

Каментары7

  • О, дьябло!
    16.12.2024
    [Дзякуй за заўвагу - Рэд.]
  • Фэйспалм
    16.12.2024
    Не будзе ніякага канфлікту РФ-НАТА. Рускія проста карыстаюцца істэрыяй, якую развялі еўрапескія левакі. Цяпер еўрапейцы будуць павялічываць вытраты на абаронку, а Рашка будзе глядзець на іх і смяяцца, як яны шалёныя грошы на гэта вытрачаюць і тым самым шкодзяць эканоміцы.

    Прыкладна гэтак жа Штаты дзейнічалі. Савок тады павёўся, таму і жылі ў дупе, бо ўсё на ваенку ішлу. Цяпер відаць гульцы памяняліся месцамі
  • Спадар
    16.12.2024
    Ну чыста казачны....балабол!

Цяпер чытаюць

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу15

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу

Усе навіны →
Усе навіны

Прыбраць з двароў і вуліц аўтахлам цяпер будзе і прасцей, і хутчэй1

У Аршанскім раёне п'яны кіроўца вёз траіх дзяцей

«Робім стаўкі, што будзе на НГ». У сацсетках абмяркоўваюць рэзка падаражэлую скумбрыю5

Буданаў заплаціць штраф за выкарыстанне рускай мовы падчас інцыдэнту ў Баршчагоўцы пад Кіевам12

Шпіёнскі скандал у Nvidia: кітайская разведка магла выкарыстаць рамантычную сувязь з кіраўніком кампаніі3

Таямніца 400‑гадовай даўніны: у Брытаніі разгаданы код замка з затанулага карабля1

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»20

Сталініста Драбышэўскага выгналі з Камуністычнай партыі Беларусі11

Лукашэнка сказаў, што ў яго няма сяброў23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу15

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць