Грамадства1313

Паводле новага закона, небяспечным сабакам можа быць прызнаны нават шпіц

Закон пра адказнае абыходжанне з жывёламі, які ўступіў у сілу з 1 студзеня, вызначае катэгорыі сабак-кампаньёнаў. Зараз небяспечным могуць прызнаць нават на першы погляд бяскрыўднага сабаку.

Аляксандр Лукашэнка і яго любімы шпіц Умка. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Па ранейшай класіфікацыі хатнія сабакі адносіліся альбо да «звычайных», альбо да небяспечных парод. Пералік з 40 такіх парод зацвярджаў Мінсельгасхарч.

Пасля прыняцця новага закона ўсё змянілася. Як расказаў начальнік юрыдычнага аддзела ЖЭУ №3 Першамайскага раёна Аляксей Скальдзін, з’явілася паняцце жывёл-кампаньёнаў (уключаючы сабак-павадыроў і паляўнічых). Іх можна падзяліць на некалькі падгруп, пішуць «Мінск-Навіны».

У першую ўваходзяць пародзістыя сабакі. 

У другую — небяспечныя. Такі статус атрымліваюць гадаванцы, калі яны прычыняюць шкоду жыццю або здароўю чалавека, жывёлы, што ўстаноўлена судовым пастанаўленнем або рашэннем упаўнаважанага дзяржаўнага органа.

У такім выпадку небяспечным можа быць прызнаны нават, да прыкладу, памеранскі шпіц або чыхуахуа. На ўладальніка ўскладаюцца дадатковыя абавязацельствы па іх утрыманні і праходжанні спецыяльных курсаў.

Трэцяя група — гэта тыя, што патрабуюць асаблівай адказнасці ўладальніка. Гэта сабакі пэўнай пароды, а таксама іх гібрыды і метысы, якія вызначаюцца буйнымі памерамі (рост больш за 70 см), асаблівай агрэсіўнасцю і ўключаныя ў адпаведны пералік, вызначаны ўрадам. Пакуль такі дакумент не апублікаваны, прымяняецца пералік патэнцыйна небяспечных парод сабак Мінсельгасхарчу.

Гаспадар сабакі, якая патрабуе асаблівай адказнасці, павінен за тры месяцы з моманту набыцця сабакі прайсці спецыяльныя курсы і атрымаць пасведчанне. 

«Калі ж сабака прызнаны небяспечным, яго гаспадар павінен прайсці курсы на працягу аднаго месяца з дня ўступлення сілы судовага пастанаўлення або рашэння ўпаўнаважанага дзяржаўнага органа», — расказаў юрыст.

Пры гэтым у законе выкладзены толькі базавыя вызначэнні, якія слугуюць арыенцірам як для ўладальнікаў, так і для чыноўнікаў. Дэталёвыя правілы, інструкцыі, якія раскрываюць і ўдакладняюць асобныя палажэнні, яшчэ будуць прыняты. 

Каментары13

  • умка - глаўны экстыміст
    07.02.2025
    Умка пасля таго, як апісаў сцяну на выбарчым участку, пашыбаваў да шэрэнгі чыноўнікаў. асабліва яму спадабаліся карычневых чаравікі. думалася - насцыць і ў іх. ан - не. наступны кадр быў - Умка ля ч-з флага. думалася - насцыць і на яго. зноў - не. або не паказалі
  • Ганьба
    07.02.2025
    Пара! Пара! Фас!
  • Чытач
    07.02.2025
    Ілюстрацыя выдатная.

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы2

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Ашуканцы ў Беларусі пачалі ствараць падробленыя пункты Wi-Fi2

Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі з бальніцы1

«Сіл няма больш ад гэтых кадэнцый». Жонка беларускага дальнабоя пацікавілася, куды можна прыстроіць мужа, каб той быў побач6

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся7

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык10

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень2

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Чалавек-павук, якога ўсе забылі. Чаму «Новы дзень» — адначасова найлепшы фільм Marvel за апошнія гады і ўсё тая ж старая гісторыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы2

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць