«Сказалі, што нешта будзе цікавае». Журналіст Радыё Свабоды Андрэй Кузнечык расказаў, як яго вызвалілі
Журналіст Радыё Свабода Андрэй Кузнечык, які правёў тры гады за кратамі, расказаў, як прайшло яго вызваленне.

«Спачатку быў пад'ём, потым звычайныя працэдуры. Сняданне, сечка была цёплая. Потым сказалі, што трэба збірацца на допыт з дакументамі. Потым звычайны этап у стылі КДБ, калі едзеш і нічога не бачыш і не ведаеш, праехалі ўсе мінскія тэлестудыі, я ўжо потым, як машына разагналася, падумаў, што мы едзем у [калонію] у Наваполацк, а потым я зразумеў, што не Наваполацк. Сказалі, што нешта будзе цікавае. Едзеш у масцы з наручнікамі, але прыехалі на мяжу. Цябе сустракаюць іншыя твары, кажуць, што ўсё выдатна, а ты думаеш, што на цябе свет абвальваецца», — расказаў Андрэй, пра вызваленне якога стала вядома ў сераду.
Ён сказаў, што спачатку падумаў, што гэта нейкая падстава, што цябе выштурхоўваюць за мяжу, а жонка і дзеці застаюцца ў Беларусі, і цябе накрывае, але потым высвятляецца, што яны таксама тут. «І ты адчуваеш шчасце», — сказаў Андрэй Кузнечык.
-
Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка
-
Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?
-
Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»
Каментары