Грамадства2727

Латушка: Анжалікі Мельнікавай няма ні ў Польшчы, ні хутчэй за ўсё ў Беларусі

«Па апошняй інфармацыі ад польскіх праваахоўнікаў спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава не знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, але хутчэй за ўсе яна таксама не знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Дакладнае месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай не ўсталявана», — паведаміў у сваім тэлеграм-канале Павел Латушка.

Адначасова каманда НАУ тэхнічным спосабам устанавіла, што яе тэлефон мог знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі 19 і 25 сакавіка.

На накіраваны раней запыт Паўла Латушкі ў Следчы аддзел Камендатуры сталічнай паліцыі сёння адказалі па электроннай пошце, што папярэднюю вытворчасць па паведамленні аб абгрунтаваным падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, якое Павел Латушка падаў у Камендатуру сталічнай паліцыі, вядзе аддзел па барацьбе з крымінальным тэрорам і забойствамі Камендатуры сталічнай паліцыі Варшавы. Павел Латушка быў праінфармаваны аб тым, што яго зварот быў пераадрасаваны ў вышэй згаданы аддзел. 

Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай яе калегі паведамілі ўвечары 28 сакавіка. У заяве Паўла Латушкі гаварылася, што сувязь адсутнічае з 25 сакавіка, аднак гаворка ідзе пра анлайн-камунікацыю. Насамрэч Мельнікаву ўжывую не бачылі ўжо даўным-даўно. Пазней стала вядома, што Анжаліка Мельнікава пакінула тэрыторыю Еўрасаюза 26 лютага, а яе былы муж з'ехаў з Польшчы ў Беларусь 3 сакавіка.

Каментары27

  • Ігрэк
    07.04.2025
    Калі яна вылецела на Брытанскія выспы і там згубілася, то што перашкаджае, па запыце палякаў, брытанцам адсачыць, куды падзелася іншаземка з двума дзяўчынкамі? Ці пакідала яна выспы? Там сухапутны шлях толькі адзін, праз танэль у Францыю. Ці нам штосьці недагаворваюць?
  • Дым
    07.04.2025
    Гэта ж дэмакратычныя краіны, -- ніхто нічога не робіць, ніхто ні за што не адпавядае. Скарэй Латушка знойдзе яе сам, чым іх паліцыя.
  • Žvir
    07.04.2025
    U Bielarusi jana, i mužaniok usio dobra viedaje, kali dzieci z im.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць