Грамадства3939

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР

На мінулым тыдні з'явілася інфармацыя, што былога мужа Анжалікі Мельнікавай у кампаніі дзвюх дачок бачылі ў Беларусі. «Люстэрку» ўдалося крыху пагаварыць з мужчынам — у першую чаргу пра тое, ці вядома яму, дзе цяпер Анжаліка.

Фота са старонкі Анжалікі Мельнікавай у фэйсбуку

Журналісты дазваніліся да экс-мужа Анжалікі Мельнікавай Андрэя раніцай 7 красавіка. 

— Навошта вы мяне турбуеце, я не разумею? — спытаў мужчына.

— Вы ведаеце, дзе Анжаліка?

— Не, вядома. Мы ж разведзены. Чаму вы, дарэчы, мне ўсе тэлефануеце, калег з працы пастаянна дастаеце?

— Дзеці з вамі?

— Так, са мной (у Анжалікі і Андрэя дзве дачкі, 7 і 13 гадоў).

— І вы ў Беларусі?

— Так.

— Даўно?

— Вы што, з паліцыі?

— Не, але знік чалавек.

— Так, знік. Чакаем, калі з’явіцца.

— Калі вы апошні раз размаўлялі з Анжалікай?

— Даўно ўжо. Натуральна, таксама хвалююся, куды яна знікла.

— У вас ёсць здагадкі, дзе яна можа быць?

— Увогуле няма. Без паняцця. Я б папрасіў вас больш не тэлефанаваць, не люблю размоў з прэсай. Да пабачэння.

Паводле звестак «Белпол», Андрэй Мельнікаў — праграміст, доўгі час працаваў у ЕРАМ, а апошняе яго месца працы — старшы інжынер у ТАА «Годэл Тэкналоджыс Юроп». Выданне Deutsche Welle паведамляла, што з 2021 года ён працаваў у варшаўскім офісе кампаніі.

Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай яе калегі паведамілі ўвечары 28 сакавіка. У заяве Паўла Латушкі гаварылася, што сувязь адсутнічае з 25 сакавіка, аднак гаворка ідзе пра анлайн-камунікацыю. Насамрэч Мельнікаву ўжывую не бачылі ўжо даўным-даўно. Пазней стала вядома, што Анжаліка Мельнікава пакінула тэрыторыю Еўрасаюза 26 лютага, а яе былы муж з'ехаў з Польшчы ў Беларусь 3 сакавіка.

Каментары39

  • Федзя
    07.04.2025
    Нешта ён мутиць!
  • ЧакаЕМ (з губазікамі) калі зьявіцца
    07.04.2025
    Чэл узяў сваіх дзяцей у качэстве нажыўкі, прывёз у Беларусь і чакае калі зьявіцца Мельнікава каб яе схапілі і кінулі на распрацоўку. Сільны ход.
  • как прекрасно
    07.04.2025
    - вы же понимаете, что он хочет забрать у вас сына? - спрашивал у меня волк

    конечно понимаю

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах44

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

У Смалявічах будуюць незвычайны шматфункцыянальны комплекс Smala. Мае выглядаць як у Нідэрландах5

Самы атрутны хамяк на Зямлі можа забіць нават слана. У чым таямніца?2

Іспанія будзе раздаваць грамадзянства жыхарам сваёй былой афрыканскай калоніі30

Расіі не ўдалася спроба ўпершыню за 8 гадоў запусціць гіпергукавую ракету «Авангард»2

У гонар Тэйлар Свіфт назвалі новы від аўстралійскіх клапоў6

«Мы ведалі, што ён спартсмен». Суседка забітай цяжарнай жанчыны расказала падрабязнасці пра яе28

Пад Гроднам знайшлі баравік, які прэтэндуе на рэкорд гэтага сезону ФОТАФАКТ2

Лукашэнка заклікаў не трымаць запасы ў далярах15

«Залатая эпоха Амерыкі». Трамп на з'ездзе рэспубліканцаў пахваліў сваю працу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах44

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць