Свет

Былога кіраўніка «фабрыкі троляў» Прыгожына ў Расіі прысудзілі да 10 гадоў калоніі строгага рэжыму

Суд прызнаў былога кіраўніка медыягрупы «Патрыёт» Ілью Гарбунова вінаватым у вымаганні і захоўванні наркотыкаў. Яго таксама аштрафавалі на 500 тысяч расійскіх рублёў (6 370 даляраў), піша Бі-бі-сі.

Суд Санкт-Пецярбурга

Пракуратура прасіла для Гарбунова 10 гадоў і чатыры месяцы калоніі, а таксама штраф у 5 млн рублёў (63 700 даляраў). Медыяменеджар сваёй віны не прызнаў.

Паводле версіі следства, у мінулым годзе Гарбуноў вымагаў больш за 10 млн расійскіх рублёў (127 тысяч даляраў) у былога калегі, цяпер дэпутата Заканадаўчага сходу Пецярбурга Аляксандра Малькевіча. У 2018 годзе Малькевіч удзельнічаў у запуску сайта USA Really, звязанага з агенцтвам РІА ФАН Яўгена Прыгожына.

Гарбунова затрымалі мінулагоднім летам пасля таго, як Малькевіч сустрэўся з ім для перадачы грошай «пад кантролем аператыўнікаў». Падчас вобшуку ў Гарбунова знайшлі гашыш.

Медыяхолдынг «Патрыёт» уключаў у сябе некалькі выданняў, звязаных з бізнэсменам Яўгенам Прыгожыным. Ілья Гарбуноў кіраваў ім з 2019 года, ён адказваў за сетку тэлеграм-каналаў і курыраваў «фабрыку троляў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна21

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай8

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША3

Канада не дапусціць хакеістаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце свету7

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны35

Дэмакрат упершыню за 30 гадоў стане губернатарам Тэхаса — аплоту рэспубліканцаў3

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна21

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць