Грамадства

Не толькі легендарны «Супер 8». Якія яшчэ атракцыёны не будуць працаваць у Мінску ў гэтым сезоне

У Дзяржпрамнаглядзе зарэгістраваны 34 механізаваныя і 4 перасоўныя атракцыёны, а таксама 20 водных спускаў. Некалькі атракцыёнаў допуск да эксплуатацыі ў гэтым сезоне не атрымалі, пішуць Мінск-Навіны.

Фота: Мінск-Навіны

Механізаваныя атракцыёны ўстаноўлены ў парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў, Цэнтральным дзіцячым парку імя. Горкага, парку імя 900-годдзя Мінска і парку імя Уга Чавеса, а таксама ў Цэнтры гарналыжнай падрыхтоўкі на вуліцы Казінца.

— У пачатку сезону 2025 года не былі дапушчаныя да эксплуатацыі чатыры механізаваныя атракцыёны.

Два з іх — «Дзіцячае кола агляду» ў парку імя Горкага і «Арэлькі» ў парку імя Чалюскінцаў — знаходзяцца ў рамонце. «Маятнікавыя арэлі«Зубр» (у народзе — «Ладдзя») і «Механізаваныя горкі з даўжынёй трасы да 300 метраў» («Супер-8»), устаноўленыя ў парку імя Чалюскінцаў, выведзены з эксплуатацыі, паколькі адпрацавалі тры і больш нарматыўныя тэрміны службы. У 2025 годзе плануецца іх дэмантаж і ўтылізацыя, — адзначылі ў Мінскім гарадскім упраўленні Дзяржпрамнагляду.

— Нагадаем, што сёлета былі ўнесены змены ў Правілы па забеспячэнні прамысловай бяспекі атракцыёнаў — цяпер іх эксплуатацыя абмяжоўваецца трыма нарматыўнымі тэрмінамі. Таксама ў бягучым сезоне не плануецца выкарыстанне чатырох перасоўных атракцыёнаў.

Атракцыёны, дапушчаныя да эксплуатацыі, прайшлі тэхнічнае асведчанне і дадатковую тэхнічную дыягностыку (для тэхнікі, што адпрацавала прызначаны тэрмін службы) з станоўчымі вынікамі.

— Атракцыёны былі агледжаныя экспертамі Дзяржпрамнагляду. Абсталяванне падвяргалася выпрабаванням з намінальнай нагрузкай, а таксама з нагрузкай, што перавышае намінальную на 10%. Былі выдадзены станоўчыя заключэнні аб адпаведнасці атракцыёнаў патрабаванням заканадаўства Беларусі ў галіне прамысловай бяспекі, — падкрэслілі ў Мінскім гарадскім упраўленні Дзяржпрамнагляду.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць