Грамадства22

Былога ўчастковага з Ганцавічаў асудзілі па палітычнай крыміналцы

Уладзімір Стрыжыч мог атрымаць да шасці гадоў калоніі за «ўваходжанне ў склад экстрэмісцкага фарміравання».

Уладзімір Стрыжыч. Фота: «Кіберпартызаны»

Уладзіміру Стрыжычу 38 гадоў. Ён з Ганцавічаў. У 2010 скончыў Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Шамякіна, а пасля пайшоў працаваць у міліцыю.

Стрыжыч служыў участковым і ў інспекцыі па справах непаўналетніх.

Ёсць у раёнцы «Ганцавіцкі час» допісы пра ягоныя задачы — шукаў скрадзенае ў калгасе зерне, канфіскаваў самагон у бухгалтаркі сельскагаспадарчага прадпрыемства і гэтак далей. У 2011 годзе ён з калегам выступаў у дзіцячым доме, а ў 2014 удзельнічаў у конкурсе міліцэйскай самадзейнасці.

На конкурсе міліцэйскай самадзейнасці. Уладзімір Стрыжыч другі з правага боку

Стрыжыч даслужыўся да старшага лейтэнанта і быў звольнены ў самым канцы 2014 года. Прычына — «у сувязі са здзяйсненнем кепскага ўчынку».

Пасля гэтага Стрыжыч адкрыў ІП, сферай дзейнасці якога пазначаныя лесанарыхтоўкі. У тэлефонных кнігах іншых ён запісаны як «Уладзімір дрэва Нясвіж» і «апілкі Галынка». ІП нядаўна пачало працэс ліквідацыі.

Уладзімір Стрыжыч падчас службы ў міліцыі. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Калі былога міліцыянера затрымалі, дакладна невядома, але не раней за верасень 2024, калі ён апошні раз быў анлайн у сацсетках. Стрыжыча асудзілі ў Брэсцкім абласным судзе па ч. 3 артыкула 361-1 — «уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фарміравання». Уладзіміру пагражала да 6 гадоў калоніі.

Мяркуючы па тым, што суд ужо адбыўся, а Уладзімір нідзе не з'явіўся анлайн, падобна, што ягонае пакаранне звязанае з пазбаўленнем волі. Сутнасць абвінавачанняў невядомая.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Woodoo Cult
    11.06.2025
    падобна, што ягонае пакаранне звязанае з пазбаўленнем волі. 

    Да, ладно. По "экстремистской" статье, до 6 лет. У вас там в редакции все такие? Сами догадались, рэдактарки, или подсказал кто.?
  • кэп
    11.06.2025
    Woodoo Cult , па артыкуле магчымае і абмежаванне волі і хатняя хімія

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць