Свет88

У Лос-Анджэлес уведзены падраздзяленні марской пяхоты

У панядзелак 700 марскіх пехацінцаў ЗША прыбылі ў Лос-Анджэлес для аховы дзяржаўных устаноў і абароны федэральных службоўцаў на фоне пратэстаў супраць масавых арыштаў нелегальных мігрантаў, піша Расійская служба Радыё Свабода.

Фота: Jae Hong / AP

Пратэсты пачаліся ў пятніцу ў адным з раёнаў Лос-Анджэлеса, дзе імігранты складаюць большасць насельніцтва.

Паводле слоў афіцыйных прадстаўнікоў Белага дома, рашэнне аб увядзенні войскаў у другі па велічыні горад Злучаных Штатаў было прынята з прычыны ўзрослай пагрозы ў дачыненні да супрацоўнікаў федэральных службаў бяспекі і ўрадавых будынкаў.

Амерыканскія прэзідэнты надзвычай рэдка звяртаюцца да выкарыстання войскаў для навядзення і падтрымання парадку ўнутры краіны.

Апошні раз гэта адбылося ў 1992 годзе ў Лос-Анджэлесе, куды марскія пехацінцы былі ўведзены па загадзе прэзідэнта Джорджа Буша-старэйшага падчас масавых беспарадкаў, у ходзе якіх загінулі некалькі дзясяткаў чалавек. Тады федэральную дапамогу запатрабаваў губернатар Каліфорніі.

Цяперашні губернатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам і мэр Лос-Анджэлеса Карэн Бас настойваюць на тым, што ўвядзенне войскаў і падраздзяленняў нацыянальнай гвардыі ў горад не было неабходным, што мясцовая паліцыя была здольная падтрымліваць парадак у горадзе, што гэта мера толькі выкліча непатрэбнае абурэнне ў Лос-Анджэлесе.

У панядзелак Каліфорнія звярнулася ў суд з пазовам аб прызнанні незаконнымі дзеянняў прэзідэнта ЗША, які накіраваў у горад часткі нацыянальнай гвардыі. У адказ у панядзелак увечары Пентагон абвясціў пра накіраванне ў горад яшчэ 2000 службоўцаў нацыянальнай гвардыі. Марскія пехацінцы і нацгвардзейцы пакуль толькі нясуць ахову дзяржаўных устаноў, не ўступаючы ў прамы кантакт з пратэстоўцамі.

Пакуль пратэсты ў Лос-Анджэлесе былі абмежаваныя некалькімі кварталамі ў двух раёнах горада. У выхадныя пратэстоўцы спынілі рух на адной з галоўных магістраляў горада, закідвалі камянямі паліцэйскія машыны і падпалілі некалькі беспілотных таксі.

Каментары8

  • бабруйчанін
    10.06.2025
    они, Я здзіўляюсь на тых кто яшчэ.здзіўляецца..
    Здзіўлюсь крыху калі пачне бамбіць
  • палітвзяняў
    10.06.2025
    колькі ўжо?
    сотня е?
  • Ёсік
    10.06.2025
    Як добра зараз будзе разважаць для ўсякіх сьвінгер-клуба эйсмант, азаронка ды іншых лізальшчыкаў - Глядзіце, як там бароняць цэласнасьць краіны. У 2020 рыгоравіч абараніў гэты кавалачак зямлі, гэты сасуд стабільнасьці вынес з полымя. Для нашага белтэбэгаловага гледача зойдзе добра, дзякуй, Дональд, за падтрымку дыктатараў.

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

Цэны на кватэры дасягнулі піку і пойдуць уніз? Вось што кажуць рыэлтары3

22‑гадовая дзяўчына ўзначаліла турэцкі футбольны клуб

Зяленскі: Пераможцаў у вайне не будзе13

Закрываць ці не закрываць вечка ўнітаза перад змываннем?7

У Нідэрландах адбыліся масавыя перабоі ў працы чыгункі праз прадметы на пуцях5

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся60

«Трэба крычаць, што мы ёсць, мы былі і працягваем існаваць». Тэатральны крытык Настасся Панкратава — пра сваю кнігу і беларускі тэатр да і пасля 2020 года

Японскаму дзядулю дапамаглі стаць зоркай інстаграма нядружныя каты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС19

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць