У Мінску за хабар затрымалі кіраўніка аднаго з гарадскіх прадпрыемстваў
Супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Мінскай вобласці затрымалі 57-гадовага службоўца, які атрымаў хабар у памеры 2,2 тысячы рублёў за вырашэнне пытання на карысць іншай асобы.

Скрыншот з відэа
Выяснілася, што кіраўнік атрымліваў грошы ад 60-гадовага намесніка дырэктара камерцыйнай фірмы. Хабар даваўся за тое, каб прадпрыемства прымала няякасную металапрадукцыю, а таксама за перадачу канфідэнцыйнай інфармацыі пра канкурэнтаў.
Генеральная пракуратура ўжо завяла крымінальную справу. Затрыманаму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Каментары