Падчас праверкі сайта wildberries.by Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (выявіла больш за 20 аб'яў з продажам безалкагольнага піва, паведамляе прэс-служба міністэрства.

Згодна з правіламі дыстанцыйнага гандлю, нельга прадаваць піва і слабаалкагольныя напоі (з утрыманнем спірту да 7%) праз інтэрнэт.
У выніку ўладальніку платформы «Вайлдберыз» — кампаніі ТАА «ІМВБРБ» — і двум прадаўцам, якія размясцілі такія тавары, выдалі рэкамендацыі спыніць продаж забароненай прадукцыі ў інтэрнэце.
Усе рэкамендацыі выкананыя: старонкі з продажам безалкагольнага піва заблакаваныя.
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары