«Загрузка ўпала, заказаў менш». Работнікаў прадпрыемства ў Рэчыцы сталі адпраўляць у адпачынкі без аплаты
Работнікаў Рэчыцкага метызнага завода пачалі адпраўляць у невялікія адпачынкі без аплаты, даведаўся «Флагшток» ад крыніцы, звязанай з прадпрыемствам.

«Людзей адпраўляюць на два дні на месяц за свой кошт, але прэміі пакуль не зрэзалі. Загрузка ўпала прыкладна на траціну, заказаў стала менш. Ужо ёсць прастоі», — расказаў суразмоўца.
Па яго звестках, сітуацыя са скарачэннем загрузкі ўзнікла ў тым ліку з-за заказчыкаў з Расіі, якія заключылі кантакт, але затым адмовіліся ад выканання абавязкаў.
Прычына ў прыходзе на расійскі рынак канкурэнтаў з Кітая — у Рэчыцкага метызнага завода з-за гэтага сарваўся маштабны заказ:
«Кінулі завод на 6 ці 7 мільёнаў даляраў».
У цэлым, на прадпрыемстве «прасеў збыт», а сярод работнікаў ходзяць чуткі пра тое, што кіраўніцтва плануе пазбавіцца ад неалькіх сотняў супрацоўнікаў. Аднак скарачаць іх не хочуць, каб не выплачваць кампенсацыю:
«Чакаюць, пакуль людзі самі пойдуць — і многія сыходзяць».
Як паведамлялася раней, падобная сітуацыя ўзнікла на Беларускім металургічным заводзе праз падзенне збыту металапракату на расійскім рынку, на які арыентуецца жлобінскае прадпрыемства.
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары
А сямейка засталася без даходу.
а "кінуць" - гэта зусім не пра зрыў заказу, а пра на..ку!