Пра смерць сацыёлага Міколы Кацука з'явілася паведамленне на ягонай старонцы ў фэйсбуку. Яму было толькі 48 гадоў. Прычына смерці не называецца.

Мікола Кацук у 1999 годзе скончыў аддзяленне сацыялогіі філасофска-эканамічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2002-м — аспірантуру па спецыяльнасці «Сацыяльная філасофія». У 1999-2001 гадах працаваў у цэнтры сацыялагічных і палітычных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2001-2008 быў навуковым супрацоўнікам Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Сферай навуковых інтарэсаў Кацука былі метадалогія, тэарэтычная сацыялогія, культурная сацыялогія, сацыялогія сацыялогіі, рэфлексіўная сацыялогія, сацыялогія мыслення.
Супрацоўнічаў з незалежнымі праектамі, у прыватнасці з часопісам Arche, Інстытутам «Палітычная сфера», сайтам «Наше мнение» і іншымі. Чытаў лекцыі ў Беларускім Калегіюме.
У 2005 годзе Мікола Кацук быў прызнаны «Нашай Нівай» навукоўцам года за тое, што «пачаў пісаць якасную аналітыку на беларускай мове, адкінуўшы карпаратыўную этыку, што гэта забараняла». У сувязі з гэтым з ім было апублікавана інтэрв'ю.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары