Каханне і сэкс33

Беларускія комікі запусцілі ютуб-шоу спатканняў усляпую

Фармат даволі цікавы: незнаёмыя хлопец і дзяўчына на сцэне адказваюць на пытанні комікаў, але пры гэтым не бачаць адно аднаго. Стэндаперы абяцаюць, што дапамогуць пабудаваць адносіны — ці канчаткова расчаравацца ў іх. Што атрымалася?

Вядучыя шоу — Саша Калінкін і Макс Канавал. Першы выпуск ужо апублікаваны на YouTube-канале варшаўскага стэндап-клубу Local.

Шоу, якія дапамагаюць людзям пазнаёміцца, хапае ў розных краінах, але ў «Шоу спатканняў усляпую» ёсць свае фішкі. І галоўная з іх — гэта комікі, якія спрабуюць зрабіць працэс знаёмства герояў адно з адным і аўдыторыяй у зале смешным і ненапружаным.

Першай удзельніцай стала беларуска Вольга, якая да запаўнення анкеты падышла максімальна адказна. Дзяўчына жартавала, што колькасць краін, па якіх яна вандравала, меншая за колькасць спатканняў у яе жыцці.

Тут і далей скрыншоты шоу на YouTube

Комікі распытвалі яе пра чаканні ад хлопца, а таксама пра тое, якім яна бачыць ідэальнага партнёра. У пару Вользе дастаўся ўкраінскі хлопец Андрэй. Абаім удзельнікам на вочы надзелі чорныя маскі для сну. З дапамогай вядучых яны абмяркоўвалі розныя пытанні — напрыклад, стэрэатыпы пра беларусаў і ўкраінцаў у адносінах.

— Мае сяброўкі-ўкраінкі распавядалі шмат харошага пра хлопцаў-украінцаў, а потым заканчвалі фразай: «А цяпер яны ў чорным спісе», — прызналася Вольга.

Андрэй жа распавёў, што чуў, быццам беларускі добрыя ў сэксе. Беларусы ў зале з тэзісам спрачацца не сталі.

— Пайшла хімія, — жартавалі стэндаперы. — Такая хімія, калі ты нешта не тое змяшаў.

Пасля адказаў на пытанні бліцу пары трэба паставіць адно аднаму лайк ці дызлайк — і толькі пасля гэтага дазваляюць зняць маскі. Героям прапаноўваюць абмяняцца кантактамі — але ці будуць яны рабіць гэта, застаецца на іх сумленні.

У такіх рамантычных перадачах звычайна гісторыя заканчваецца на пазітыве. У гледачоў ёсць прастора для фантазіі, бо невядома, што адбываецца далей з героямі.

Тут жа героі запісваюць кружочкі з расповедам, як развіваліся падзеі пасля шоу.

— Усё было як у лепшых казках, — кажа Вольга. — Яны жылі доўга і шчасліва, але паасобку. Нам хапіла паўдня млявай перапіскі, каб стала відавочна, што ніякага працягу гэтай гісторыі быць не можа. Мы разышліся як у моры караблі і з таго моманту ніколі больш не размаўлялі.

Андрэй паспрабаваў даць больш ветлівы адказ:

— Вельмі прыемна пагутарылі з Воляй, мне вельмі спадабалася. На жаль, зносіны не працягнуліся, тым не менш гэта было класна.

Другой парай першага выпуску сталі ўкраінцы Элізабэт і Васіль. Шчыра кажучы, яны выглядалі больш гарманічна разам, чым іх папярэднікі. Здавалася, што хлопец і дзяўчына адразу знайшлі агульны вайб і нават жартавалі ў адным стылі. Ні ў вядучых, ні ў гледачоў не было сумневаў, што Элізабэт і Васіль паставяць адно аднаму лайк — так і атрымалася.

Але скончылася гісторыя горш, чым у першым выпадку. Абураная дзяўчына паведаміла, што хлопец адразу ў залі пачаў фліртаваць з іншай — і Элізабэт падалося, што ў іх ужо былі «шуры-муры» раней. У яе ж Васіль спытаў інстаграм, але так і не падпісаўся. Так што ўсё скончылася, ледзь пачаўшыся. Аднак Элізабэт сцвярджае, што з радасцю паўдзельнічала б яшчэ ў адным выпуску шоу, бо сам фармат ёй спадабаўся.

Каментары3

  • Кстати
    28.06.2025
    Действительно хорошо получилось. Рекомендую!
  • Оу
    28.06.2025
    Молодцы, ребята! Огнище!!!
  • Ваш кэп
    28.06.2025
    Заодно и налаживают жизнь беларусам за границей, и потенциально повышают воспроизводимость беларусов, и посмеяться дают.

Цяпер чытаюць

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінабароны патлумачылі, чаму людзей хапаюць на вайсковыя зборы раптоўна21

Расійскі акцёр учыніў у Мінску п'яны дэбош4

На Раду міру ў ЗША ўрэшце не паехаў нават Рыжанкоў10

Чаму беларускія правы на кіраванне часам не мяняюць на польскія без экзамену? Ёсць юрыдычная калізія2

«Дома больш няма». Як беларускія айцішнікі вяртаюцца на радзіму пасля жыцця за мяжой40

«Мне не варта было піць». Топавая аўстралійская журналістка выбачылася за п'яны рэпартаж з Алімпіяды2

У Мінску будуюць новае «Акрэсціна» ў глухой прамзоне. А што будзе са старым?11

У Мінску хочуць пабудаваць мост паміж Брылевічамі і Курасоўшчынай3

«Вядуць нелюдзімы лад жыцця, размаўляюць па-беларуску». Уладзімір Арлоў расказаў пра новую кнігу і згадаў, як суседзі пісалі на яго даносы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць