Грамадства33

«Хтосьці ў кіраўніцтве сілавікоў вырашыў вывесці Бялюціна са «справы Аўтуховіча» і выкарыстаць іначай»

У эфіры АНТ паказалі фільм «Гарпун», прысвечаны кейсу Паўла Бялюціна — былога актывіста «Народнай Грамады», якога нібыта выманілі ў Беларусь. Згадалі і сувязь Бялюціна з Мікалаем Аўтуховічам, на якога Бялюцін у свой час напісаў данос.

Павел Бялюцін. Скрыншот: FreeInfoBel / Youtube

Паводле фільма, Павел Бялюцін у 2016-м годзе далучыўся да руху «Разам», якім кіраваў Мікола Аўтуховіч.

Цяперашні лідар «Разам» Вячаслаў Сіўчык згадвае, што калі вярнуўся ў Беларусь з папярэдняй эміграцыі (а гэта было ў 2015 годзе), то Бялюцін быў каардынатарам руху па рынку Ждановічы. Па словах Сіўчыка, калі Аўтуховіч у 2016-м пакінуў «Разам», то Бялюцін сышоў разам з ім.

Пасля гэтага Бялюцін быў сярод паплечнікаў Аўтуховіча, аднак у 2017-м напісаў на яго данос у КДБ. Пры гэтым падтрымліваў з ім кантакт і ў наступныя гады, аж да 2020-га.

Палітолаг Сяргей Марцалеў, які таксама быў паплечнікам Аўтуховіча, расказаў «Нашай Ніве», што адбывалася далей.

У 2020-м, калі былі арыштаваныя Аўтуховіч і яго сябры, Бялюцін таксама праходзіў па крымінальнай справе.

Сяргей Марцалеў узгадвае, што Бялюцін расказваў іншым пра сваё жорсткае затрыманне па справе Аўтуховіча: маўляў, яго збівалі губазікаўцы, патрабавалі даць паказанні супраць Міколы.

«Аднак пасля гэтага Бялюцін быў асуджаны па найбольш мяккім варыянце. Хатняя хімія [за каментарыі]. У склад «групы Аўтуховіча» следчая група двух ведамстваў яго не ўключыла. Чаму — магу толькі здагадвацца. Хтосьці ў кіраўніцтве сілавікоў вырашыў вывесці Бялюціна з «справы Аўтуховіча» і выкарыстаць іначай», — разважае Марцалеў.

Мікола Аўтуховіч атрымаў 25 гадоў зняволення.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Усё проста
    02.07.2025
    Гэбісты знайшлі Іўду
  • Недасведчаная
    02.07.2025
    А што гэта за Рух Разам? Гэта як Рух за Свабоду?
  • даведка
    02.07.2025
    Спецоперация внешней разведки с участием Белютина заняла долгих 732 дня, а с пропавшей Анжеликой Мельниковой КГБ уложился в 9 1/2 недель, но там гриф 18+.

Цяпер чытаюць

Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі37

Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Тайландзе маланка забіла 24‑гадовага футбаліста проста падчас матча ВІДЭА2

Колькасць ахвяр ДТЗ у Светлагорскім раёне павялічылася да 4-х. Памерла яшчэ адно дзіця1

Прафесія гэтага беларуса — пужаць людзей. Ён расказаў, што трэба рабіць і колькі за гэта плацяць2

Што навукоўцы могуць высветліць дзякуючы падзенню ступені ракеты SpaceX на Месяц3

У Германіі Расія напярэдадні выбараў запусціла кампанію «Матрошка»4

Зноў мяняюць сістэму школьнага харчавання3

У Маскве пасля выбуху ў рэстаране Balzi Rossi прайшло патаемнае пахаванне генерала1

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема10

«Экстрэмісцкім» прызналі сайт тэлеканала «Еўраньюс»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі37

Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць