Вайна33

Расіі засталося некалькі крокаў да поўнага акружэння Пакроўска

Расійскія войскі на фронце набліжаюцца да горада Дабраполле, які застаецца апошнім буйным населеным пунктам перад поўным акружэннем Пакроўска.

Фота: 118-я брыгада

Як піша The Telegraph, захоп Пакроўска дапаможа расіянам забяспечыць кантроль над усёй Данецкай вобласцю, на якую Уладзімір Пуцін прэтэндуе ў сваіх максімалісцкіх патрабаваннях.

Як адзначае выданне, расійскія войскі фактычна перарэзалі ключавую дарогу, якая з’яўляецца жыццёва важнай артэрыяй для ўкраінскай абароны ў Пакроўску, атакамі беспілотнікаў і засаднымі дзеяннямі.

«Выкарыстанне аўтамабіля — практычна самагубства», — распавёў The Telegraph адзін з салдат, дыслакаваных паблізу.

Каб дабрацца да сваіх пазіцый, салдаты цяпер ідуць пешшу, часам на адлегласць да 20 кіламетраў, цягнучы за сабой рыштунак.

На працягу некалькіх месяцаў расійскія беспілотнікі цэліліся ў перамяшчэнні па Т-05-15, жыццёва важнай лагістычнай артэрыі, што забяспечвае ўкраінскія абаронныя збудаванні ў Пакроўску. Але ў нядзелю зранку расійскія войскі ўчынілі засаду на ўкраінскае падраздзяленне ў Рудзінскім, горадзе, праз які праходзіць дарога, і цяпер кантралююць яго.

«Нягледзячы на невялікія памеры, Рудзінскае знаходзіцца на крытычным перакрыжаванні, і кантроль над ім дае Расіі прамы доступ да дарожнай сеткі, якая забяспечвае апошнія абарончыя рубяжы Пакроўска… З стратаю Рудзінскага перакрыты яшчэ адзін ключавы паставачны калідор, у выніку чаго ва Украіны застаецца практычна толькі адзін шлях з Пакроўска».

Як піша выданне, паводле слоў украінскіх салдат, якія знаходзяцца ў гэтым раёне, расіяне выкарыстоўваюць тактыку, што нагадвае немцаў часоў Другой сусветнай вайны: выяўляюць слабыя месцы ў лагістыцы, а потым пераразаюць іх. Гэты акцэнт на лагістыцы прывёў да жорсткіх баёў, што цяпер разгараюцца вакол Дабраполля — як у Пакроўску на поўдні, так і ў Кастанцінаўцы на ўсходзе.

«Як толькі ўпадзе адно, упадзе і другое», — сказаў выданню адзін з салдат.

Пастаянная пагроза з боку беспілотнікаў ператварыла нават звычайныя вылазкі ў смяротную пастку, кажуць салдаты.

«Мы страцім Пакроўск. Гэта толькі пытанне часу», — кажа адзін з іх.

Каментары3

  • Межы 1991
    01.08.2025
    Пасля вайны будзе следства ва ўкраінскім войску і ўладзе, хто так бяздарна здае гарады
  • Ваш капітан відавлчнасць
    01.08.2025
    Данецкай вобласцю, на якую Уладзімір Пуцін прэтэндуе ў сваіх максімалісцкіх патрабаваннях — толькі не максімалісцкіх, а мінімалісцкіх. Данбас для яго праграма мінімум, праграмы максімум для яго няма. Ён бы захапіў увесь свет, але вагнэраўцы скончыліся.
  • Дадада
    01.08.2025
    Межы 1991, а потом следствие по обвинению в коррупции следователей по делу о сдаче городов, потом следствие по обвинению в зраде прокуроров по делу о следователях по делу о сдаче ... и т.д. Украинская Европейская Демократия работает так.

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць