Свет66

У ЗША арыштавалі жанчыну, якая прыкідвалася медсястрой. Яна аказала дапамогу тысячам пацыентаў

Жыхарка горада Палм-Кост у Фларыдзе выдавала сябе за дыпламаваную медсястру і паўгода прапрацавала ў бальніцы па падробленых дакументах. За гэты час яна аказала дапамогу больш за 4000 пацыентам. Падман выкрылі, калі ёй прапанавалі павышэнне і вырашылі праверыць ліцэнзію, піша Бі-бі-сі.

Фота: Офіс шэрыфа акругі Флаглер

«Гэтая жанчына магла паставіць пад пагрозу жыцці тысяч людзей, бо прыкідвалася тым, кім не з'яўляецца, і падарвала давер пацыентаў, іх сем'яў і ўсёй медыцынскай сістэмы», — заявіў шэрыф акругі Флаглер Рык Стэйлі.

Ён назваў гэта адной з самых трывожных спраў аб медыцынскім махлярстве з тых, што яму з калегамі даводзілася расследаваць.

Як паведамляе офіс шэрыфа, 29-гадовая Отэм Бардзіса ўладкавалася на працу ў бальніцу AdventHealth Palm Coast Parkway ў пачатку ліпеня 2023 года. Яе ўзялі на пасаду advanced nurse technician — гэта нешта накшталт санітаркі з кваліфікацыяй медсястры, якая можа працаваць толькі пад наглядам ліцэнзаванай медсястры.

Падчас прыёму на працу Бардзіса сказала, што з'яўляецца медсястрой катэгорыі education first, гэта значыць скончыла вучобу, але яшчэ не здала нацыянальны экзамен для атрымання ліцэнзіі. Пазней яна паведаміла, што здала экзамен, і падала нумар ліцэнзіі, які супадаў з ліцэнзіяй іншай медсястры па імені Атэм, але з іншым прозвішчам. Яна паспрабавала растлумачыць разыходжанне тым, што нядаўна выйшла замуж і змяніла прозвішча. Яе папрасілі даць пасведчанне аб шлюбе, чаго яна так і не зрабіла.

У студзені 2025 года жанчыне прапанавалі павышэнне. Адзін з супрацоўнікаў вырашыў праверыць статус яе ліцэнзіі і выявіў, што Бардзіс мела толькі пратэрмінаваную ліцэнзію памочніка медсястры. Ён паведаміў пра гэта кіраўніцтву.

Пачалося ўнутранае расследаванне, і высветлілася, што «медсястра» так і не падала дакументы, якія пацвярджаюць яе асобу. 22 студзеня яна была вызвалена, і бальніца AdventHealth звярнулася ў офіс шэрыфа.

На пасадзе медсястры Бардзіса прапрацавала з чэрвеня 2024-га па студзень 2025 года, прадаставіўшы за гэты час медыцынскія паслугі 4 486 пацыентам. Расследаванне доўжылася сем месяцаў. Супрацоўнікі паліцыі, Дэпартамента аховы здароўя Фларыды і Міністэрства аховы здароўя ЗША вывучалі дакументы, апытвалі супрацоўнікаў AdventHealth і сапраўдную медсястру па імі Атэм, ліцэнзіяй якой скарысталася Бардзіса. Як высветлілася, яны вучыліся ў адной навучальнай установе, але асабіста не былі знаёмыя.

5 жніўня 2025 года выдалі ордар на арышт на падставе сямі эпізодаў незаконнай медыцынскай практыкі і сямі выпадкаў ашуканскага выкарыстання персанальных даных. Псеўдамедсястру затрымалі па месцы жыхарства і адправілі ў ізалятар.

Паліцыя стварыла адмысловы электронны адрас — [email protected] — для тых, хто падазрае, што мог быць пацыентам Бардзісы.

Каментары6

  • Hryb
    08.08.2025
    Siastra miłasernaści.
  • Андрусь
    08.08.2025
    Не сапраўдную медсястру кінулі за краты. А крымінальніка абралі прэзідэнтам
  • Бюракратыя
    08.08.2025
    То бок, пасадзілі за паперкі, а не за тое, што яна рабіла штосьці не так. Калі б яна не спраўлялася з абавязкамі, то не прапаноўвалі б павышэнне. Выснова: паперка важней за рэальную кваліфікацыю

Цяпер чытаюць

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г4

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Усе навіны →
Усе навіны

Вялікі слуп дыму падымаецца над Красназаводскам Маскоўскай вобласці. Гарыць хімічны завод ВІДЭА3

За венгерскія візы цяпер трэба будзе плаціць больш

Хутка выйдзе па-беларуску першы варыянт аўтабіяграфіі Марка Шагала

Украіна ўпершыню выкарыстала ўласную балістычную ракету5

Цягам апошніх дзён на сайт «Нашай Нівы» ажыццяўляецца гібрыдная (ddos/scan) атака. Сёння яна асабліва інтэнсіўная3

Перабежчыка Вайцяхоўскага выключылі са спісу тэрарыстаў3

Рыжанкоў: Беларусь гатовая аднавіць механізмы вайсковай сувязі з НАТА5

Літоўскі ўрад ухваліў забарону беларусам набываць жыллё каля стратэгічных аб'ектаў3

Швейцарскія ледавікі растаюць, за мінулы год страчаная рэкордная колькасць лёду. Чым гэта пагражае?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г4

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць