Вайна3535

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Расійскія вайскоўцы змаглі ўвайсці ў вёскі Кучараў Яр і Залаты Калодзезь на поўнач ад Пакроўска на поўдні Данецкай вобласці, паведаміў украінскі OSINT-праект DeepState. Гэта азначае, што расійскім вайскоўцам удалося пераадолець новую лінію абароны Данбаса — эшаланаваную сістэму абарончых умацаванняў УСУ на захад ад Пакроўска, Краматорска і Славянска, цытуе OSINT-аналітыкаў Playfra і Клемента Моліна (Clement Molin) «Агентство».

За гэтай лініяй капітальныя абарончыя збудаванні ёсць толькі вакол буйных населеных пунктаў, сказаў «Агентству» OSINT-аналітык Кірыл Міхайлаў.

Прарыў стварае пагрозу захопу часткі Данецкай вобласці, якая застаецца пад кантролем Кіева, мяркуюць эксперты.

Расійскія вайскоўцы прынамсі часткова захапілі Кучараў Яр і Залаты Калодзезь, частка тэрыторыі сёлаў знаходзіцца ў «шэрай зоне», сведчыць карта DeepState.

Па даных праекта, надыходзячыя сілы спрабуюць замацавацца і назапашваюць сілы для развіцця поспеху. Расійскія вайскоўцы працягваюць наступаць у кірунку трасы «Дабраполле — Краматорск», замацоўваючыся ў раёнах Новавадзянога і Пятроўкі, піша DeepState.

Прарыў адбыўся ў раёне будаўніцтва новых, цяжкіх абарончых збудаванняў з якаснымі інжынернымі загародамі і якасна пабудаванымі пазіцыямі, паведаміў праект.

«Вораг іх спакойна абыходзіць, а затым зойме і выкарыстае для сваёй абароны. Гэта прыклад таго, што побач з добра пабудаванымі інжынернымі збудаваннямі неабходныя людзі, якія будуць іх утрымліваць, а таксама эфектыўнае камандаванне, якое зможа іх правільна выкарыстоўваць», — піша DeepState.

Расійскія вайскоўцы выйшлі да новай лініі абароны 21 ліпеня, калі дыверсійныя групы з'явіліся на ўсход ад сяла Новае Шахава, піша OSINT-аналітык пад нікам Playfra ў X. Пасля гэтага больш за два тыдні ніводзін з бакоў не раскрываў інфармацыі пра тое, што адбываецца ў раёне Новага Шахава, толькі да вечара 6 жніўня з'явіліся паведамленні пра перастрэлкі ў раёне Залатога Калодзезя, гаворыцца ў пасце эксперта.

Пакуль расійскім вайскоўцам удалося прайсці новую лінію абароны толькі на адным вузкім участку, сказаў «Агентству» Міхайлаў. Паводле яго слоў, гэта апошняя капітальная лінія абароны перад Днепрапятроўскай вобласцю і цэнтральнай часткай Украіны.

«Далей такія капітальныя лініі абароны ёсць толькі вакол буйных населеных пунктаў. Лакальныя ўмацаванні ўсюды ёсць, але галоўная праблема ў тым, што іх няма каму займаць», — дадаў аналітык.

Пра гэта ж піша і Playfra.

«Апошняя лінія абароны перад Цэнтральнай Украінай ужо знаходзіцца пад ударам», — гаворыцца ў допісе аналітыка.

Лінія абароны аказалася прарванай у самым уразлівым месцы, мяркуе Молін. Расійскія вайскоўцы выйшлі ў тыл украінскім войскам, яны могуць павярнуць на захад і пагражаць Дабраполлю, або працягнуць рух на поўнач, і тады Краматорск апынецца пад пагрозай, напісаў аналітык.

«Сітуацыя не дрэнная, яна катастрафічная», — мяркуе Малін.

Прарыў новай лініі абароны, якую будавала Украіна, дазволіў расійскім вайскоўцам даволі далёка прасунуцца на поўнач Данецкай вобласці, сказаў «Агентству» прадстаўнік даследчай групы Conflict Intelligence Team (CIT).

«Цяпер войскі знаходзяцца на адной паралелі з Канстанцінаўкай, пачынаючы фармаваць велізарны выступ, у якім будуць знаходзіцца Канстанцінаўка, Дружкоўка, а пры далейшым прасоўванні на поўнач — і населеныя пункты Краматорска-Славянскай агламерацыі. Калі прарыў будзе рухацца далей і пашырацца, пад пагрозай будзе ўся агламерацыя», — сказаў аналітык.

Далейшае прасоўванне расійскіх войскаў паставіць пад пагрозу ўсю частку Данецкай вобласці, якая застаецца пад кантролем Украіны, дадаў прадстаўнік CIT.

З гэтым згодны і Playfra.

«Сітуацыя вельмі дрэнная. Гэта адзін з самых цяжкіх момантаў для Украіны з 2024 года з пункту гледжання магчымых тэрытарыяльных страт», — напісаў эксперт.

На яго думку, украінскаму камандаванню ў найбліжэйшы час прыйдзецца прыняць «сур'ёзнае і вельмі маштабнае рашэнне», паколькі рэсурсаў УСУ «відавочна недастаткова, каб эфектыўна прыкрываць увесь фронт».

Каментары35

  • Што заслугоўвае Пуцін
    12.08.2025
    …, Няхай такі падарунак згніе ў ягоных кішках і выкліча ў яго моцны панос без канца.
  • Вушы ФСБ
    12.08.2025
    межы 91, прапануеш адразу і без бою крочыць у маскалькі перасоўны крэматорый?
  • user
    12.08.2025
    межы 91, если Украина что-то сама отдаст сама, то ее просто быстрее захватят, так как сэкономят ресурсы на полученном без боя. Где логика?

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык папярэдзіла пра фэйкавыя паведамленні, разасланыя махлярамі ад яе імя

Маладую айцішніцу з Innowise Group асудзілі за палітыку5

Гарыць нафтаперапампоўная станцыя ў Башкартастане

«За ўсё, уключаючы рамонт, выйдзе $10 000 па курсе». Як мінчук будуе дом з марскога кантэйнера5

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка28

Уласнік «Мясной губерні» прасоўвае на эстраду васьмігадовую дачку. Яна ўжо паспела засвяціцца ў акцыі ў падтрымку Лукашэнкі13

Іран адмовіўся весці перамовы з ЗША без выканання пяці ўмоў8

У Беларусі сталі ставіць аўтаматы з піцай. Які там асартымент?1

Трагедыя Чорнай царквы. Як у 1920‑я навукоўцы спрабавалі ўратаваць помнікі БССР ад пралетарыяў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць