Свет11

Стала вядома імя былога малдаўскага спецслужбіста, якога затрымалі за шпіянаж на карысць Беларусі

Былога намесніка дырэктара Службы інфармацыі і бяспекі (СІБ) Малдовы, затрымалі 8 верасня ў Румыніі. Паводле даных G4Media, яго падазраюць у дзяржаўнай здрадзе — перадачы сакрэтных звестак афіцэрам спецслужбаў Беларусі. Завуць гэтага чалавека Аляксандр Балан, піша zdg.md.

Аляксандр Балан. Фота: Facebook

Аляксандру Балану 47 гадоў. Ён займаў кіраўнічую пасаду ў СІБ і быў прызначаны намеснікам дырэктара ў 2016 годзе дэкрэтам тагачаснага прэзідэнта Нікалае Цімофці. Той жа Цімофці ў свой час узнагародзіў Балана дзяржаўнай адзнакай.

Балан вядомы сваёй актыўнасцю ў фэйсбуку, дзе часта крытыкаваў дзейнасць цяперашняга кіраўніка СІБ Аляксандра Мусцяцы і заклікаў да рэформы спецслужбы. У чэрвені Балан звярнуўся публічна да прэзідэнткі Маі Санду і спікера Ігара Гросу, сцвярджаючы, што СІБ перажывае «глыбокі крызіс», церпячы ад некампетэнтнага кіраўніцтва і карупцыі на высокім узроўні.

Ён таксама прыводзіў прыклады, што кіраўніцтва эканамічнай бяспекай даручылі чалавеку без адпаведнай адукацыі, а шэраг афіцэраў быў адхілены ад працы праз абвінавачанні ў карупцыі і злоўжываннях. Балан патрабаваў тэрміновага аўдыту і «ачышчэння» структуры.

У 2023 годзе пра яго паведамлялі ў СМІ ў сувязі з дарожным інцыдэнтам: нібыта ён, знаходзячыся ў нецвярозым стане, пашкодзіў некалькі машын. Пасля гэтага Балан пагражаў журналістам тэлеканала TV8 судом, сцвярджаючы, што гэта кампанія па дыскрэдытацыі.

Цяпер СІБ Малдовы пацвердзіў, што іх былы супрацоўнік сапраўды быў затрыманы ў Румыніі і дастаўлены ў Бухарэст для допытаў.

Каментары1

  • Беларус
    09.09.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-959

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец прыехаў з Емена, каб стаць стаматолагам, і за 10 гадоў амаль стаў беларусам15

Расійскі дрон зноў упаў каля самага прапускнога пункта на ўкраінска-польскай мяжы2

У Гомелі па Сожы плаваў стары цеплаход без экіпажу на борце

Палове адмовілі, траціне далі статус бежанца. Сталі вядомыя жнівеньскія вынікі разглядаў заяў беларусаў на міжнародную абарону ў Польшчы26

У Мінску п'яны дзед пакінуў без нагляду трохгадовае дзіця. Яно выбегла на дарогу і трапіла пад грузавік5

Бацька Вані Сцяцэнкі запісаў відэазварот. Ён незадаволены, што блогеры піярацца за кошт ягонай сям'і

У Смаргоні пабудавалі буйны завод для вырабу алею2

Папа Леў XIV заклікаў Еўропу абараняць парадак, заснаваны на вяршэнстве права і дыялогу8

Аматар рускай арміі, дачка падарожнічае па Еўропе. Шэсць фактаў пра генерала Муравейку, якога паставілі ў Адміністрацыю Лукашэнкі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-959

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць