Грамадства1212

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі

Пагутарылі з кіроўцамі, якія працуюць у розных краінах Еўрасаюза.

Ад 70 еўра ў суткі

Найбольш папулярнымі краінамі сярод беларускіх дальнабойшчыкаў па-ранейшаму застаюцца Польшча і Літва, але многія кіроўцы імкнуцца ўладкавацца ў Германію.

Найменшыя заробкі ў кіроўцаў, якія працуюць у польскіх фірмах на бусах пад катэгорыю В (да 3,5 тоны). Сутачныя ў іх, як правіла, 300—320 злотых (каля 70—75 еўра).

На бусах пад катэгорыю С і невялікіх грузавіках плацяць ужо ад 80 еўра за суткі ў рэйсе.

Чалавек, які працуе ў фірме, што мае парк рэфрыжэратараў і, адпаведна, спецыялізуецца на перавозцы тавараў, якія хутка псуюцца, атрымлівае 80 еўра за суткі працы на бусе пад В катэгорыю.

Грузавы мікрааўтобус пад катэгорыю В. Ілюстрацыйнае фота: Getty Images/zoomstudio

Па яго словах, кіроўцам, якія маюць грузавую катэгорыю і працуюць на малатанажных грузавіках з халадзільнікам, плацяць па 100 еўра за суткі.

На фурах — больш

Пачатковы тарыф за суткі працы на тэнтавых фурах (катэгорыя С+Е) складае 85 еўра, калі размова ідзе пра польскія або літоўскія фірмы.

Дальнабойшчыкі, якія ўжо маюць досвед працы па ЕС, еўрапейскія правы і грамадзянства адной з краін Еўрасаюза (у нашым выпадку часцей за ўсё Польшчы), намагаюцца шукаць працу ў краінах Заходняй Еўропы.

Суразмоўца, які нядаўна атрымаў польскі пашпарт, распавёў, што пры пошуку новай фірмы ўжо ў якасці грамадзяніна Польшчы яму прыходзілі больш выгадныя прапановы, чым было з дазволам на пастаяннае пражыванне (ПМЖ).

Па словах дальнабойшчыка, калі ў адной з транспартных кампаній даведаліся, што ў яго польскае грамадзянства, то прапанавалі два варыянты працы:

«Калі я хачу працаваць у іх польскай фірме, то мне прапанавалі 95 еўра за суткі, а паколькі я грамадзянін ЕС, то магу ўладкавацца ў іх нямецкую кампанію, і тады будзе ўжо 120 еўра за суткі працы. Выходныя ў рэйсе аплочваюцца па тым жа тарыфе, таму няма розніцы, еду я ці стаю на паўзе.

Пры гэтым замена кіроўцаў пасля кадэнцыі ўсё адно адбываецца на іх базе ў Польшчы», — кажа беларускі дальнабойшчык, які з польскім пашпартам працуе ў Германіі.

Польскі пашпарт і нямецкая мова павялічваюць заробак на 50%

Іншы суразмоўца, які таксама пасля атрымання польскіх дакументаў уладкаваўся кіроўцам фуры ў Германіі, кажа, што ў сярэднім мае за месяц каля 2900—3000 еўра на рукі. 

«Гэта менавіта сярэднемесячны паказчык з улікам адпачынкаў, а не так, як любяць казаць многія, што яны зарабляюць па 3000 еўра ў месяц, але не ўлічваюць, што пасля кадэнцыі сядзяць дома і не атрымліваюць за гэты перыяд нічога.

Па факце ў маіх калег, якія працуюць на польскіх фірмах кадэнцыямі па 6/3 або 8/4, сярэдняе на месяц будзе да 2000 еўра», — тлумачыць дальнабойшчык.

Мужчына выконвае рэйсы толькі па Германіі. Сярод нюансаў: для такой працы ад яго патрабуецца валоданне нямецкай мовай.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: АР

Беларускія кіроўцы, якія фармальна лічацца за польскай фірмай, але дэ-факта працуюць у Германіі, атрымліваюць наступныя грошы:

105 еўра за суткі за працу на сярэднетанажніку па катэгорыі С і па 115 еўра, калі працуюць на С+Е.

«У нас звычайная пяцідзёнка з плюс-мінус 8‑гадзінным працоўным днём. Развозім прадукты па крамах буйной гандлёвай сеткі. Выходныя не аплачваюцца за выключэннем выпадкаў, калі даводзіцца падпрацоўваць па суботах. Пражываем у катэджы, за пражыванне вылічваюць па 200 еўра за месяц», — кажа кіроўца з Беларусі.

Работа з нямецкім ДНЖ

Яшчэ адзін суразмоўца, які раней таксама працаваў у Германіі на польскай фірме, кажа, што з часам вырашыў зрабіць сабе нямецкія дакументы, каб уладкавацца наўпрост у Германіі і зарабляць больш.

«Спачатку давялося рабіць працоўную нямецкую візу, для атрымання якой патрабавалася валоданне мовай. Усё рабілася праз адваката, таму давялося крыху інвеставаць у дакументы. Атрымаўшы з другой спробы працоўную нямецкую візу, уладкаваўся там на працу і падаўся на часовы ДНЖ».

Са слоў мужчыны, так ягоны заробак вырас адразу на 20% у параўнанні з тым, што ён меў, калі працаваў у той жа Германіі, але з польскімі дакументамі і праз польскую фірму.

«У пераліку на суткі — маю каля 130 еўра. Таксама ёсць аплатныя бальнічны і адпачынак на месяц, чаго не было, калі працаваў на палякаў».

Каментары12

  • 1
    09.10.2025
    Германия по сравнению с Польшей очень дорогая страна
  • Армянское радио
    09.10.2025
    Почему немцы такие экономные?
    Потому что в Германии всё дорого!
  • Влад
    09.10.2025
    1, В Германии многие вещи дешевле чем в Польше!

Цяпер чытаюць

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай39

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Усе навіны →
Усе навіны

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

На выбарах прэзідэнта Чылі перамог ультракансерватар, які перамог кандыдатку ад камуністаў4

Рыбакоў расказаў, чаго хочуць амерыканцы ад Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай39

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць