Вайна1313

Стала вядома імя юбілейнага, 150‑тысячнага расіяніна, які загінуў на вайне з Украінай. Гэта цэлы камандзір дывізіі

Праект «Горюшко», які шукае ў адкрытых крыніцах інфармацыю пра забітых расійскіх вайскоўцаў, паведаміў, што колькасць пацверджаных загінулых дасягнула чарговай сімвалічнай рысы — 150 тысяч чалавек.

Работнікі ініцыятывы манітораць сацыяльныя сеткі і знаходзяць інфармацыю пра цырымоніі развітання ці проста допісы ад сваякоў. То-бок кожны са 150 тысяч загінулых мае канкрэтнае імя і апошняе месца пражывання.

100‑тысячны загінулы быў зафіксаваны 24 лютага 2025 года, на трэцюю гадавіну пачатку вайны. З таго часу тэмпы ўзраслі ў разы.

150‑тысячным у базе «Горюшка» названы камандзір 70‑й дывізіі Аляксей Плісаў. Стваральнікі праекта часцяком спецыяльна берагуць нейкае гучнае імя для юбілейнага допісу.

Плісаў у 2022‑м быў цяжка паранены, у яго часткова ампутаваныя ступні. У ноч на 12 кастрычніка 2025 года ён памёр на фронце. Афіцыйная прычына — спыненне сэрца.

Каментары13

  • Indrid Cold
    30.10.2025
    Віншую з юбілеем
  • Федзя
    30.10.2025
    150 тысячны пайшоў
  • Всему учить надо
    30.10.2025
    Так на кладбище процессию надо было встречать с красной ленточкой и поздравлением от Путина юбиляру!

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы28

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая зноў паляцела ў ЗША16

Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію3

За здраду дзяржаве будуць судзіць 68‑гадовага пенсіянера3

Даляр апускаўся ніжэй да 2,8 рубля2

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні5

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

Арыштаваныя ў ксяндза Генрыха Акалатовіча старадаўнія іконы вывезлі ў Нацыянальны мастацкі музей і выставілі на аўкцыён4

Бацьку дваіх дзяцей з Нясвіжа асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Гурневіч: Спрабую знайсці прычыну галасаваць за КР, але не знаходжу. З-за паводзін сяброў КР18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы28

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць