Грамадства55

Беларусы скардзяцца, што ўпакоўка ад «Санта-Брэмар» стала нязручнай для адкрыцця

Беларусы пачалі масава скардзіцца на новыя ўпакоўкі прадуктаў кампаніі «Санта-Брэмар». Як наракаюць пакупнікі, адкрыць пасту «Марскі кактэйль у соусе» без нажніц або нажа амаль немагчыма — хоць на ўпакоўцы пазначана «лёгкі перакус». Людзі жартуюць, што для такога перакусу трэба спачатку «ўзброіцца», піша BGMedia.

Фота: threads.com/@maximladovsky

Кампанія адрэагавала на заўвагі і патлумачыла, што праблема ўзнікла праз санкцыі і дэфіцыт упаковачных матэрыялаў. З-за гэтага вытворца часова перайшоў на іншы тып упакоўкі, які не мае лёгкага механізму адкрыцця. У «Санта-Брэмары» абяцаюць, што цяпер працуюць над вяртаннем зручнага фармату, а пакуль раяць карыстацца пры адкрыцці ўпакоўкі нажом.

Гэта не першы такі выпадак: яшчэ раней беларусы публікавалі відэа ў тыктоку, паказваючы, як цяжка адкрыць пасту «Антарктык крыль».

@barberkastus Бутер с Антарктик криль бамбяо #беларусь ♬ оригинальный звук - K A S T U S’ BRBR

@the__kosmos #сантабремор #намазка #намазканахлеб #поход #беларусь #турслёт #2025 ♬ оригинальный звук - the__kosmos

Каментары5

  • даведка
    05.11.2025
    А творог мягкий «Нежный» 5% в большой круглой банке 200 грамм тоже пропал из-за треклятых санкций, в результате которых «Савушкин продукт» с Мошенским косят рекордные сверхприбыли погрузчиком «Амкодор», поэтому теперь только в прямоугольной банке 125 грамм по повышенной цене для собственного народа?!
  • Санта Бэрримор
    05.11.2025
    Воздержусь от комментариев.
  • ўззў
    06.11.2025
    Вязні канцлягера абурыліся таму што клямка на дзьверах газавай камэры цяпер дрэнна адкрываецца. Як наракаюць сьмертнікі, адкрыць вечка без нажніц або нажа амаль немагчыма — хоць на вечцы пазначана «лёгкі перадых». Вязьні жартуюць, што для такога перадыху трэба спачатку «ўзброіцца». Вартывы кулямётнік не ацаніў жартаў, але патлумачыў што праз санкцыі вечкі газавых камэр цяпер ня маюць функціі лёгкага адкрыцьця - параіў проста трохі з левага боку падкалупіць.

Цяпер чытаюць

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры4

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Усе навіны →
Усе навіны

Чэхія рыхтуецца да магчымай вайны ў Еўропе ў выпадку нападу Расіі5

Іран не хоча пагаднення з ЗША і рыхтуецца працягваць вайну7

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах2

У кавярню ў Мінску нясуць кабачкі ў абмен на каву3

«Яжмаці, яжнараджала»: дэпутат-ваенкам прайшоўся па жанчынах, якія супраць надглядаў у школах45

Мінчук хацеў перавесці без камісіі грошы і страціў 150 рублёў

МЗС Расіі: Сітуацыя складваецца не на карысць Кіева15

«Тут у паловы «карчоў» з Брэста дзіркі скотчам залепленыя». Што могуць праверыць у аўтамабілі на беларуска-польскай мяжы і калі развернуць?

Гістарычны пералом: колькасць пажылых людзей у свеце ўпершыню перавысіла колькасць маленькіх дзяцей16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры4

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць