Грамадства1414

Беларускія ўдзельнікі Форуму Астрожскіх у Кіеве правялі ноч у бамбасховішчах з-за масіраванага абстрэлу

«Брутальная атака», — коратка ахарактарызаваў сітуацыю «Позірку» адзін з удзельнікаў імпрэзы, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Фота: Нацыянальная паліцыя

Ён уначы мусіў хавацца ў бамбасховішчы гатэлю ў цэнтры Кіева.

Паводле ўкраінскіх СМІ, горад атакавалі шматлікія дроны, зафіксаваныя пускі ракет. Пашкоджаныя жылыя дамы, пацярпелі людзі. Асноўнай мэтай атак называюцца аб’екты энергетычнай сферы.

Другі (палітычны) этап IV украінска-беларускага Форуму Астрожскіх пройдзе 14 і 15 лістапада. Першы (экспертны) адбыўся ў Львове 11 і 12 лістапада, там было спакойна.

У выніку прылёту беспілотнікаў на Кіеў загінулі тры чалавекі, паведаміў мэр горада Віталь Клічко. Паводле яго слоў, колькасць ахвяр можа змяніцца, бо пад заваламі могуць заставацца людзі. Пацярпелі 25 чалавек, з іх 9 шпіталізаваныя.

Ад абломкаў БПЛА пашкоджаны жылыя дамы ў многіх раёнах сталіцы Украіны. У ДСНС Украіны дадалі, што пасля падзення фрагментаў беспілотніка ў доме ў Абалонскім раёне пачаўся пажар у кватэрах з 7 па 9 паверхі агульнай плошчай 100 кв. м. Яго ўжо пагасілі.

Каментары14

  • Што за форум?
    14.11.2025
    Што за форум і чаму пра яго нідзе нічога не пішуць? Дзе відэа выступаў паглядзець?
  • "Гераічна сядзеў у бамбасховішчы"
    14.11.2025
    Усе падчас абстрэлу сядзяць у бамбасховішчы. У чым такі асаблівы гераізм Франака, што трэба падкрэсліваць, што менавіта ён сядзеў у басбасховішчы?
    Гераізм гэта ўзяць зброю ў рукі і пайсці ваяваць супраць акупантаў. На што Франак відавочна не здольны. Ні ваяваць, ні хаця б неяк падтрымліваць тых, хто ваюе (падносіць снарады, рамантаваць тэхніку, вазіць на аўто байцоў і ваенных медыкаў і гэтак далей)
  • Інфа з сайта арганізатараў
    14.11.2025
    Што за форум? ,
    4-ы Форум імя Астрожскіх. https://freebelaruscenter.org/?page_id=2846
    Форум працуе па правілам Chatham House.
    Выступоўцы:
    Віталій Рымашэўскі
    Павел Баркоўскі
    Павел Латушка
    Анатоль Лябедзька
    Уладзімір Жыгар
    Франак Вячорка
    і іншыя чальцы офіса, кабінета Ціханоўскай.

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць