Культура

«Каласы пад сярпом тваім» Караткевіча выдадуць у замежжы

Адзначаючы 95‑годдзе Уладзіміра Караткевіча, які нарадзіўся 26 лістапада 1930 года, Фонд Kamunikat.org падрыхтаваў у друк «Каласы пад сярпом тваім».

«Каласы пад сярпом тваім» гэта глыбокі і па-майстэрску скроены вялікі гістарычны раман. Але сёння асоба пісьменніка не меней важная для нас за павароты сюжэту. І калі мы бяром у рукі кнігу — мы хочам чуць голас аўтара без шоргату цэнзарскага алоўка», — тлумачаць важнасць праекту выдаўцы.

За межамі Беларусі раман па-беларуску выходзіць упершыню. У гэтым выданні публікуецца менавіта той тэкст, за які аўтар змагаўся пры жыцці, здымаючы праўкі, зробленыя для выдання 1968 году.

«Асцярожна, кіруючыся тэксталагічнай эмпатыяй, мы робім некалькі важных кан’ектур і тым вызваляем голас пісьменніка ад ідэалагічнага ціску. Мы вяртаем асобныя формы словаў, што ў савецкі час былі непрымальнымі, а цяпер цалкам звыклыя — і аказваецца, Караткевіч так і пісаў! Мы аднаўляем аўтацэнзурныя скарачэнні: пісаў раман чалавек смелы, а ў друк аддаваў рацыянальны. Забыліся імёны тых, хто рабіў з Караткевіча агульнага — і нічыйнага, выкрэсліваючы з тэксту «Беларусь», «беларусаў», «Падняпроўе» і «Раку». А словы зноў занялі належнае ім месца на старонках», — раскрываюць адметнасці выдання ў Фондзе Kamunikat.org.

Кнігу «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча можна замовіць на сайце Kamunikat.shop, высылка па ўсім свеце пасля 15 студзеня 2026.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію84

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію84

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць