Грамадства99

На ютуб-шоу «О(б)суждаем» абмеркавалі фільм «Класная». «Беларусьфільм» паскардзіўся ютубу

Іван Прус, зорка ютуб-шоу «О(б)суждаем», паведаміў на сваёй старонцы ў інстаграме, што з ютуб-канала праекта знік выпуск, у якім абмяркоўваўся апошні шэдэўр «Беларусьфільма» — фільм «Класная». І зроблена гэта не па ініцыятыве ўладальнікаў канала.

Фрагмент з разбору фільма «Класная». Фота: https://www.instagram.com/ivanprus

«Яго схавалі не мы, а… «Беларусьфільм». Так, мацёрыя беларускія кіношнікі не вынеслі сваіх пачуццяў, выкліканых нашым разборам, і кінулі страйк. Вынік — відэа выдаленае, — напісаў Іван Прус. —

Мы здзіўлены таму, наколькі ж тонкая душэўная арганізацыя галоўнай рэспубліканскай кінастудыі, якая за бюджэтныя грошы выпусціла, калі верыць савецкім газетам, свой самы гучны хіт апошніх гадоў — і абсалютна натуральным чынам сарвала аншлагі ва ўсіх кінатэатрах краіны. Здзіўляе, якім крохкім апынуўся гэты трыумф, так? І гэта пры тым, што рэжысёр Кірыла Халецкі перадаў нам, што ў выпуску яму не хапіла «пярчынкі»…»

За лёс гэтага разбору Прус абяцае пазмагацца, але «пакуль не разумеем, чым гэта ўсё ўвянчаецца».

«А «Беларусьфільм» хочацца пашкадаваць, ці што: ён адзін супраць усяго свету, а вялікае кіно яму толькі сніцца. І лепш бы яму не прачынацца — бо не дай бог высветліцца, што пацешныя хлопчыкі ў шторах, так атрымліваецца, маюць рацыю заўсёды і ва ўсім», — іранізуе Іван Прус.

Каментары9

  • Барадзед
    03.12.2025
    Колхозники-навозники. После 2020-го партизаны закончились, теперь от их фильмов молочно-товарным комплексом попахивает.
  • 453543
    03.12.2025
    Барадзед, ну, па-першае не трэба абражаць веску і сельскіх жыхароў. Не трэба так прыніжальна пра іх пісаць. Навошта тут гэта расiзм, звязаны з месцам пражываньня. I пах малочнай фермы не такі ўжо і дрэнны, ва ўсякім разе ваш ранішні ёгурт пахне малаком з гэтай фермы.
    Па-другое слова "калгаснік" гэта не лаянка, гэтая такая ж прафесія як праграміст, слесар або доктар.
  • Доктор
    03.12.2025
    Тошнотворные ведущие обсуждают такие же продукты от партизанфильма. Прус, кажется, губы надул себе... Дважды харам смотреть такое.

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць