Грамадства33

Майстар з Жыткавіцкага раёна робіць чаўны па старадаўняй традыцыі — з суцэльнага дуба і з правільным вяслом

Леанід Швец жыве ў вёсцы Перароў — ён захоўвае традыцыю вырабу прыпяцкага чоўна. Традыцыі, дарэчы, нададзены статус гістарычна-культурнай каштоўнасці, пішуць «Моцныя навіны».

Фота: Аляксей Сталяроў

Мужчына кажа, што рабіў чаўны яшчэ ягоны дзед — ад яго засталіся інструменты: гэблік, капыл, струг, цёслы. Імі зараз працуе і ўнук.

Човен адрозніваецца ад лодкі тым, што робіцца з суцэльнага дрэва шляхам выдзёўбвання. Патрэбная дубовая калода — гэта дарагі матэрыял, і нават не кожны дуб пасуе для вырабу.

Яшчэ адзін сакрэт у тым, што вясло робіцца індывідуальна пад «кіроўцу». Па даўжыні яно павінна быць роўным росту гаспадара чоўна, а шырокая частка — з яго далонь, інакш веславаць будзе складана і нязручна. 

Затое добра зроблены човен вельмі хуткі і манеўраны на вадзе.

Захаванне гэтага майстэрства падтрымана дзяржаваю: «Традыцыя вырабу прыпяцкага чоўна ў вёсцы Перароў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці» мае статус гістарычна-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Каментары3

  • Епифан Дыра
    10.12.2025
    Дуб тяжеленный,откуда там челн быстрый и манёвренный? Аниш по течению по прямой?
    Плюс водички изделие впитает по-любому… осядет знатно.
  • vxvx
    10.12.2025
    Мне толькі цікава дзе гэты ўнук зараз бярэ тыя двухмятровыя калоды і колькі гэты матэрыял каштуе. Бо нават брус самага дрэннага гатунку (па сутнасьці абрэзкі) няможна дастаць - яго проста не прадаюць мясцовыя лесапілкі - усё ідзе на экспарт - на кітай і рашку, а беларусам драўніну трэба "даставаць" як у саўдэпіі. Можна ,вядома, зь Менску вазіць - але там выдаткі такія будуць што тыя чаўны залатыя павінны быць.
  • Рыболов-спортсмен
    10.12.2025
    Дядя Лёня,не в обиду тебе - мастер ты замечательный,но сейчас куда проще и интереснее купить SUP. Цена,вес,функционал,
    обслуживание… да ты поди и сам знаешь.

Цяпер чытаюць

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна10

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Усе навіны →
Усе навіны

Складзены рэйтынг манагамнасці млекакормячых. На якім месцы чалавек?4

Стала вядома, які горад у Беларусі самы туманны3

У Вялікабрытаніі праз тры гады запусцяць першую сетку аэратаксі

Матч у Казахстане абнавіў тэмпературны рэкорд Лігі чэмпіёнаў

«Камунарка» пракаментавалі закіды, што расійскія школьнікі п'янеюць ад яе цукерак3

Вячорка: Ніякага рашэння пра пераезд Ціханоўскай няма11

Украінская аперацыя «Павуцінне» магла сарвацца ў апошні момант — пільны дальнабойшчык знайшоў беспілотнікі ў корпусе10

У Расіі ўпершыню аштрафавалі за пошук «экстрэмісцкіх матэрыялаў»2

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу80

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна10

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць