Грамадства2626

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі

Беларускі пашпартны цэнтр 31 снежня 2025 года пасмяротна выдаў Нацыянальны пашпарт Беларусі Ларысе Геніюш — пісьменніцы і дзяячцы БНР, якая да смерці не прыняла савецкага грамадзянства. Дазвол на гэта даў яе ўнук.

Старонка ў Нацыянальным пашпарце Беларусі, выдадзеным Ларысе Геніюш пасмяротна. Фота: Belarus Passport Center

Лёс Ларысы Геніюш (1910—1983) — адна з самых трагічных і адначасова гераічных старонак беларускай гісторыі XX стагоддзя.

Яна нарадзілася ў маёнтку Жлобаўцы на Гродзеншчыны, вучылася ў Ваўкавыску, а з сярэдзіны 1930‑х гадоў жыла ў Чэхаславакіі. У Празе яна апынулася ў асяроддзі беларускай палітычнай эміграцыі і ў 1943 годзе была прызначаная генеральным сакратаром Урада Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнанні. Яна захоўвала і парадкавала архіў БНР і дапамагала беларусам-эмігрантам і ўцекачам.

Сям'я Геніюшаў

Пасля вайны савецкія ўлады дамагаліся выдачы Геніюшаў. У 1948 годзе Ларысу Геніюш арыштавалі ў Чэхаславаччыне, абвінавацілі ў «антысавецкай дзейнасці», асудзілі і адправілі ў лагеры ГУЛАГу. Пасля вызвалення яе ўгаворвалі прыняць савецкае грамадзянства — але яна адмовілася.

Геніюш лічыла сябе грамадзянкай Беларускай Народнай Рэспублікі і не пагадзілася на савецкі пашпарт — нават цаной абмежаванняў і жыцця пад пастаянным наглядам. Гэтая пазіцыя зрабіла яе адной з самых прынцыповых сімвалічных фігур беларускай гісторыі ХХ стагоддзя.

Унук беларускай паэткі Міхаіл Геніюш. Фота: Белсат

Менавіта гэтая нязломная пазіцыя і стала маральнай падставай для пасмяротнай выдачы ёй пашпарта вольнай Беларусі. Ініцыятыва ўзгадніла свой крок з Міхалам Геніюшам, унукам паэткі.

«Мая бабуля сваім жыццём даказала, як можна і як варта, а можа, нават, як трэба рабіць. І ёй, напэўна, належыцца пашпарт незалежнай Беларусі, якога не дачакала», — адзначыў ён.

Вайна з памяццю ў лукашэнкаўскай Беларусі

Сімвалічная выдача пашпарта адбылася на фоне беспрэцэдэнтнага пераследу памяці Ларысы Геніюш на яе радзіме. Апошнія гады праўладныя і прарасійскія актывісты вядуць мэтанакіраваную кампанію па дыскрэдытацыі яе асобы.

Галоўным абвінавачваннем стала нібыта супрацоўніцтва з нацыстамі. Прапагандысты спасылаюцца на зварот пражскага Беларускага камітэта самапомачы да Гітлера, пад якім стаіць і прозвішча Геніюш. Аднак сама паэтка ў сваёй кнізе «Споведзь» сцвярджала, што ўсе подпісы былі сфальсіфікаваныя старшынёй камітэта Іванам Ермачэнкам.

Даследчыкі ж адзначаюць, што ў яе творчасці няма ніводнага радка з ухваленнем нацызму, а дзякуючы рэгістрацыі ў камітэце былі выратаваны некалькі яўрэйскіх сем’яў.

Знос помніка Ларысе Геніюш у Зэльве. Фота: «Народная Воля»

Нягледзячы на гэта, атакі не спыняюцца. У 2023 годзе па ініцыятыве прарасійскай актывісткі Вольгі Бондаравай у Зэльве быў зруйнаваны помнік Ларысе Геніюш, які стаяў каля царквы з блаславення мітрапаліта Філарэта. А кнігі паэткі былі прызнаныя беларускім рэжымам «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

На гэтым фоне пасмяротная выдача пашпарта выглядае не проста сімвалічным актам, а адказам грамадзянскай супольнасці на спробы рэжыму выкрасліць з гісторыі адну з самых мужных і прынцыповых жанчын Беларусі.

«Спадарыня Ларыса, вы — грамадзянка вольнай Беларусі. Цяпер. І назаўсёды», — напісалі ініцыятары.

Каментары26

  • Фэйкапашпарт
    02.01.2026
    И что это за код BLS? С тем же успехом можно было паспорта с кодом NRM печатать.
  • БЕРАСЦЬ
    02.01.2026
    Геніюш - узор чалавека.
  • Верым! Можам! Пераможам!
    02.01.2026
    Жыве Беларусь! Жыве з Богам!

Цяпер чытаюць

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве7

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Пасланнікі Трампа заявілі Кіеву, што спрабуюць вярнуць Пуціна за стол перамоваў з дапамогай дызельнай здзелкі2

ЗША і Еўропа распрацоўваюць мірны план, які дасць Украіне гарантыі бяспекі, а Расіі — эканамічныя выгады23

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года16

Цясляр з прымежнага Дзівіна кідаў кліентаў на грошы, а калі запахла смажаным, з'ехаў у Расію. І згінуў на фронце1

Ігар Карней: Будзе каманда — зробяць усё, каб і з годам трымаць у закладніках хоць пяцігодку, хоць болей

«А дзе ўсе?» Белдзяржцырк шукае адразу 15 работнікаў. У каментарах — шапіто6

АНТ запусціла інтэлектуальнае шоу, у якім трэба адгадваць кадры з расійскіх серыялаў «Універ» і «Татавы дочкі»13

Амерыканская паліцыя атрымала ШІ-інструмент, які вызначае дом па адным фота інтэр’ера2

Як за паўкватэры: беларусы падлічылі, колькі аддалі за арэнду жылля ў Мінску за доўгія гады7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве7

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць