Свет1212

«Ён у жахлівым стане». Адам Кадыраў трапіў у аварыю недалёка ад Дома ўрачыстасцей у Пуцінскім раёне

Ён мог урэзацца ў адбойнік, жыхары Грознага бачылі клубы дыму.

Пра падрабязнасці ДТЗ, у якое трапіў 18‑гадовы сын кіраўніка рэспублікі і сакратар Рады бяспекі Чачні, выданню «Можем объяснить» распавёў прадстаўнік апазіцыйнага руху (і аднайменнага канала) Niyso, які першым паведаміў пра аварыю ў Грозным.

Па іх словах, інцыдэнт адбыўся ў раёне рэстарана і Дома ўрачыстасцей «Сафія» на Старапрамысловай шашы. Гэтае месца знаходзіцца побач з праспектам імя Уладзіміра Пуціна, у Пуцінскім раёне. Дом урачыстасцей — элітны комплекс, які ў 2016 годзе адкрываў Рамзан Кадыраў. Галоўным інвестарам СМІ называлі набліжанага да ўладаў мільярдэра Руслана Байсарава.

«Асноўная версія на гэты момант — страта кіравання ў выніку перашкоды на дарозе і празмерна высокай хуткасці. Аўтамабілі ў картэжы пачалі сутыкацца адзін з адным. Хутчэй за ўсё, Адам ехаў першым», — распавядае суразмоўца выдання.

Паводле яго слоў, найбольш імаверна, што аўтамабіль урэзаўся ў адбойнік (агароджу), што і справакавала ланцуговую аварыю.

Суразмоўца «МО» перадаў паведамленні ад відавочцы з бальніцы: стан Адама пасля аварыі быў надзвычай цяжкі, і «яго было цяжка пазнаць».

У Niyso адзначаюць: тэрміновая эвакуацыя ў Маскву можа сведчыць пра сур’ёзнасць траўмаў.

З Грознага ў Маскву сапраўды выляталі некалькі самалётаў — у тым ліку джэт Кадырава і так званы лятучы шпіталь. «Вязуць туды, відавочна, з-за вялікай розніцы ва ўзроўні медыцыны. Нягледзячы на аповеды прапаганды, ні сам Кадыраў, ні іншыя прадстаўнікі рэжыму ў Чачні не лечацца», — падкрэслівае суразмоўца.

У атачэнні Адама, паводле інфармацыі Niyso, часта бываюць дзеці іншых высокапастаўленых чачэнскіх чыноўнікаў — у тым ліку з сем’яў Дэлімханава і Даудава. «Перасоўванне ў картэжы — гэта панты і адначасова пастаянны страх. Кадыравы і іншыя прадстаўнікі рэжыму разумеюць, што насельніцтва іх ненавідзіць, таму перамяшчацца як звычайныя людзі яны не могуць».

Як высветліў «МО», Адаму Кадыраву належыць асабняк плошчай 2 тысячы кв. м, размешчаны непасрэдна насупраць рэзідэнцыі кіраўніка Чачні. Яго кошт складае каля 750 млн рублёў (каля 10 млн даляраў). У 2025 годзе перад палацам Адама знеслі дом, які засланяў від на рэзідэнцыю бацькі.

Каментары12

  • Юрась
    17.01.2026
    "Кадыравы і іншыя прадстаўнікі рэжыму разумеюць, што насельніцтва іх ненавідзіць, таму перамяшчацца як звычайныя людзі яны не могуць"

    - ёсць яшчэ прынамсi адзiны падобны "народны прэзідэнт" з рэкорднай колькасцю службы бяспекі
  • Супадзенне?
    17.01.2026
    Iнцыдэнт адбыўся ў раёне рэстарана і Дома ўрачыстасцей «Сафія» на Старапрамысловай шашы. Гэтае месца знаходзіцца побач з праспектам імя Уладзіміра Пуціна, у Пуцінскім раёне
    Супадзенне? Верагодна, што не.
  • Иван
    17.01.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?20

Грамадстваудакладнена20

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Усе навіны →
Усе навіны

Пачобут выступае перад дэпутатамі Еўрапарламента ВІДЭА3

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік60

У Беларусі афіцыйна зарэгістравалі аналаг «Аземпіка»1

Гурневіч заклікаў падпісаць петыцыю за ўсталяванне БЧБ-сцяга на Грунвальдскім полі12

«Вельмі цікавыя заявы саюзніка Пуціна». Кіраўнік МЗС Германіі адрэагаваў на заявы Лукашэнкі пра вайну ва Украіне7

У Варшаве замежнікаў правяралі «патрульныя» ў форме, якія не маюць дачынення да дзяржаўных органаў11

«Я не хачу ў загончык беларушчыны». Кныровіч адказаў на крытыку за ўдзел у канцэрце на Дзень Расіі86

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі11

Джорджа Мелоні на саміце G7 пахвалілася, што перамагла шкодную звычку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?20

Грамадстваудакладнена20

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць