Ежа

У Мінску з’явіцца фудхол з сотнямі раслін і рэстаранным посудам

У ГЦ Palazzo ў найбліжэйшыя месяцы звыклы фудкорт пераабсталююць у фудхол з жывымі раслінамі. Стравы плануюць падаваць у рэстаранным керамічным, а не пластыкавым посудзе, піша Realt.by.

Новы фудхол адкрыецца на трэцім паверсе ГРЦ Palazzo — на месцы звыклага фудкорта. Абяцаюць, што гэта будзе новы для Беларусі фармат. Інтэр’ер абновяць, мэблю заменяць, а саму залу пашыраць. Плошча фудхола складзе 1700 квадратных метраў, піша Realt.by.

Большую частку прасторы зоймуць рэстаранныя столікі, глыбокія канапы і крэслы з чырвонага дрэва. Са столі будуць звісаць 286 унікальных свяцільняў сферычнай формы з атмасферным святлом. Сярод незвычайнага — цягам усяго года паміж сталамі будуць расці больш за 280 жывых раслін: ад шматгадовых кветак да карлікавых дрэў і жывых фітасцен. Сярод іх будуць і рэдкія віды, якія цяжка знайсці ў Беларусі.

У фудхоле будзе працаваць больш за дзесяць аператараў з акцэнтам на аўтарскія стравы. Будуць прэзентаваныя розныя кухні свету, у тым ліку беларуская, узбекская, грузінская, тайская, в’етнамская, кітайская ды італьянская.

Плануецца выкарыстоўваць керамічны посуд замест пластыкавага. Усіх аператараў папрасілі карыстацца рэстаранным посудам і прыборамі. У цэнтры фудхола размесціцца адкрыты бар.

Новы фудхол Foresto пачне працаваць найбліжэйшыя месяцы.

Каментары

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць