Старшыню часовага ўрада Кіргізіі Розу Атунбаеву надзялілі паўнамоцтвамі прэзідэнта рэспублікі. Яна будзе ўзначальваць краіну на працягу пераходнага перыяду, які завершыцца 31 снежня 2011 г. Адпаведны дэкрэт быў прыняты часовым урадам Кіргізіі 19 траўня.

У пачатку красавіка 2010 года ў Кіргізіі адбыліся падзеі, у выніку якіх ўрад рэспублікі сышоў у адстаўку. Прэзідэнт Курманбек Бакіеў пакінуў краіну і перабраўся ў Беларусь. Улада ў Кіргізіі перайшла да сфармаванага апазіцыяй часоваму ўраду.

Раней паведамлялася, што ў канцы чэрвеня ў Кіргізіі павінен прайсці рэферэндум па новай канстытуцыі рэспублікі. Пры гэтым каардынатар часовага ўрада Эльміра Ібраімава адзначыла, што тады ж насельніцтва павінна будзе вырашыць, ці застанецца Роза Атунбаева на чале краіны на паўтары гады.

У 2012 года ў Кіргізіі павінны адбыцца выбары новага прэзідэнта. Пры гэтым, як адзначыла Ібраімава, кіраўнік часовага ўрада на іх, хутчэй за ўсё, балатавацца не будзе. У той жа час яна дадала, што гэта «прынцыповае пытанне, якое цяпер абмяркоўваецца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?