Жыровіцкі мужчынскі манастыр вядомы ва ўсёй Беларусі, ды і за яе межамі. У ім знаходзіцца шанаваны вернікамі абраз Жыровіцкай Божай Маці. 20 траўня адзначаецца дзень з’яўлення іконы Жыровіцкай Божай Маці, на які прыязджаюць сотні, а то і тысячы вернікаў. Службу праводзіць мітрапаліт.

Пасёлак гэты знаходзіцца за 6 кіламетраў ад Слоніма. З горада ходзіць рэгулярны аўтобус. А да Слоніма можна даехаць аўтобусам, ці, што больш даступна, дызель-цягніком з Баранавічаў і Гродна.

Але ў гэтым годзе тыя, хто хацеў бы наведаць святыню і паўдзельнічаць у свяце, сутыкнуліся з цяжкасцю.

Баранавіцкае аддзяленне БЧ вырашыла адрамантаваць шляхі на ўчастку Баранавічы — Масты 19–20 траўня. Якраз напярэдадні і ў дзень свята.
Папросту можна не паспець у манастыр. Многім трэба шмат гадзінаў чакаць дызель у Баранавічах. Дабрацца ў Слонім стала магчыма толькі позна ўвечары і ноччу, калі прыгарадныя аўтобусы ўжо не ходзяць. Вось і даводзіцца дабірацца да манастыра на таксі. А людзі са сціплымі сродкамі вымушаныя выбіраць паміж «моцным» сном на вакзале і начной 10-кіламетровай прагулкай.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?